Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Белтэлерадыёкампанія)
Jump to navigation Jump to search
Белтэлерадыёкампанія
Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь
Beltelelogo.png
Краіна

Беларусь Сцяг БССР БССР (да 26 снежня 1991)

Беларусь26 снежня 1991)
Мова вяшчання Беларуская, руская, англійская.
Фармат выявы 4:3
Дата пачатку вяшчання 26 верасня 1991
Аўдыторыя 250 мiльёнаў чалавек
Уладальнік Урад Беларусі
Сайт www.tvr.by

Нацыянальная дзяржаўная тэлерадыёкампанія Рэспублікі Беларусь, Белтэлерадыёкампанія арганізуе і каардынуе работу сеткі тэле- і радыёвяшчання ў Рэспубліцы Беларусь. Член Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Кампанія падтрымлівае прэзідэнцтва Аляксандра Лукашэнкі і распаўсюджвае погляды палітычнага кіраўніцтва, у тым ліку і прапаганду ў Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

17 жніўня 2020 года адбыліся акцыі пратэсту і забастоўкі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2020 года. Дзяржаўнае тэлебачанне таксама страйкавала, «Беларусь 1» паказваў спачатку пустую студыю, а потым паўторы старых праграм[1].

З-за дзяржаўнай прапаганды шматлікія журналісты вырашылі летам і восенню 2020 года пакінуць працу ў Белтэлерадыёкампаніі[2]. Зыход прадоўжыўся і ў 2021 годзе: у студзені налічвалася больш за 100 адкрытых вакансій[прыбраць шаблон] у Белтэлерадыёкампаніі, а па стане на чэрвень ад яе былі размешчаны ўжо 160 вакансій[3].

З 1993 года Белтэлерадыёкампанія была членам Еўрапейскага вяшчальнага саюзу, пакуль яе членства не было прыпынена 28 мая 2021 года па выніках паслявыбарчага маніторынгу[4]. Абурэнне аб’яднання вызвалі сярод іншага паказы раскаянняў палітычных зняволеных, зробленых пад відавочным ціскам[5]. 30 чэрвеня 2021 года Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюзу[6].

Тэлеканалы і радыёстанцыі[правіць | правіць зыходнік]

Будынак тэлецэнтра на вул. Макаёнка

У структуру НДТРК РБ уваходзяць 7 тэлевізійных каналаў, 5 каналаў радыё, 5 абласных тэлерадыёкампаній. Далей пералічаныя тэлеканалы, якія ўваходзяць у кампанію:

Асноўныя тэлеканалы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларусь 1» — уласны, агульнарэспубліканскі тэлеканал. Галоўны інфармацыйны тэлевізійны канал Рэспублікі Беларусь. Тэлеканал «Беларусь 1» ажыццяўляе трансляцыі асабліва важных дзяржаўных, грамадскіх і культурных мерапрыемстваў, сярод якіх святочныя канцэрты, ваенныя парады, міжнародныя фестывалі і конкурсы.
  • «Беларусь 2» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўна-забаўляльны тэлеканал. Жыхары абласцей Беларусі маюць магчымасць глядзець на частаце тэлеканала «Беларусь-2» двойчы ў суткі праграмы рэгіянальных тэлекампаній.

Даступныя праз эфірны (лічбавае (DVB-T) на ДМВ, раней — аналагавае (SECAM), Беларусь 1 на МВ, Беларусь 2 на ДМВ), кабельнае і спадарожнікавае тэлебачанне на 1-й кнопцы (Беларусь 1) і на 7-й кнопцы (Беларусь 2).

Спецыялізаваныя тэлеканалы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларусь 3» — уласны, агульнарэспубліканскі культуралагічны тэлеканал. Аснову эфіру складае ў асноўным прадукцыя Белтэлерадыёкампаніі. У эфіры такія праекты, як «Калыханка», «Зямля беларуская», «Таямніцы душы» і іншае.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (рэгіянальны MUX DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

  • «Беларусь 5» — уласны, агульнарэспубліканскі спартыўны тэлеканал.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX2 DVB-T2) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

  • «НТВ-Беларусь» — беларуская ліцэнзаваная версія тэлеканала НТВ. Аснову эфіру тэлеканала «НТВ-Беларусь» складае прадукцыя тэлекампаніі НТВ, вырабленая расійскім бокам і якая прадстаўляецца Белтэлерадыёкампаніі на падставе заключанага дагавора. Гэтыя праграмы складаюць каля 80 % эфіру. Прыблізна 15 % эфіру тэлеканала займаюць серыялы і фільмы, закупляемыя Белтэлерадыёкампаніяй. Акрамя таго, тэлеканалам «НТВ-Беларусь» вырабляецца міжпраграмная прадукцыя, якая ўключае графічнае афармленне, анансаванне відэаролікаў, «Праграму перадач», «Прагноз надвор’я» і іншае.

Даступны праз эфірнае (лічбавае (MUX1 DVB-T) на ДМВ) і кабельнае тэлебачанне.

Міжнародныя тэлеканалы[правіць | правіць зыходнік]

  • «Беларусь 24» — уласны, міжнародны спадарожнікавы тэлеканал;

Праграмы канала з дапамогай спадарожнікаў «ABS-2», «HotBird» і «Galaxy 19» рэтранслююцца на тэрыторыі больш за 100 краін. Вяшчанне ажыццяўляецца ў фармаце 24\7 на рускай, беларускай і англійскай мовах.

Радыёстанцыі[правіць | правіць зыходнік]

Структура[правіць | правіць зыходнік]

У НДТРК Рэспублікі Беларусь уваходзяць 5 тэлерадыёкампаній абласнога ахопу:

  • ТРК «Брэст»
  • ТРК «Гродна»
  • ТРК «Віцебск»
  • ТРК «Магілёў»
  • ТРК «Гомель»

АТН[правіць | правіць зыходнік]

Адным з асноўных падраздзяленняў Белтэлерадыёкампаніі па вытворчасці інфармацыйных, інфармацыйна-аналітычных і дакументальна-публіцыстычных тэлеперадач з’яўляецца Агенцтва тэлевізійных навінаў (АТН). Штогод АТН вырабляе каля 3,5 тысячы гадзін інфармацыйных выпускаў, цыклавых праграм і спецпраектаў, якія выходзяць на тэлеканалах «Беларусь 1», «Беларусь 2», «Беларусь 3» і «Беларусь 24». Наяўнасць карэспандэнцкіх пунктаў ва ўсіх абласных цэнтрах Беларусі дазваляе АТН рыхтаваць спецыяльныя інфармацыйныя выпускі для рэгіёнаў.

Штаб-кватэра[правіць | правіць зыходнік]

У цяперашні час большасць творчых і адміністрацыйных функцый прадпрыемства выконваецца з будынка, які знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Макаёнка, 9. Дом Радыё знаходзіцца ў Мінску, па вуліцы Чырвонай, 4[7].

Цэнзура і прапаганда[правіць | правіць зыходнік]

Міжнародныя эксперты і беларуская апазіцыя традыцыйна называюць дзяржаўнае тэлебачанне адным з найважнейшых прапагандысцкіх інструментаў рэжыму Лукашэнкі(бел. (тар.)) бел.. Яго абвінавачваюць у дэзінфармацыі, прапагандзе палітычных рэпрэсій, маніпуляцыях на выбарах і абразе крытыкаў рэжыму[8][9].

Супрацоўнікі і топ-менеджары дзяржаўных тэлевізійных кампаній, у тым ліку Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь, неаднаразова ўносіліся да спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС[10][11][12][13], траплялі ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[11], санкцыйныя спісы Вялікабрытаніі[14], Швейцарыі[15][16].

Паводле журналісткі агенцтва тэленавін(руск.) бел., якая пакінула АТН падчас пратэстаў у Беларусі ў жніўні 2020 года, на тэлебачанні існавала сур’ёзная цэнзура[17]. Напрыклад, існаваў спіс людзей, імёны якіх нельга згадваць у навінах, які ўключаў апазіцыйных палітыкаў, існаваў чорны спіс эканамістаў і палітолагаў, у якіх нельга было браць каментары, не дапушчалася ўжыванне ў сюжэтах слоў «сталінізм», «культ асобы», «ГУЛАГ»[17]. Існаванне цэнзуры таксама пацвердзіў журналіст АТН Аляксандр Лучонак, які таксама звольніўся ў пратэст на прапаганду[18].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Staatsfernsehen in Belarus offenbar im Streik (ням.) . Die Zeit (17 жніўня 2020). Праверана 17 жніўня 2020.
  2. Nevedomskaya, Tatyana; Ostaptschuk, Markian Propaganda in Belarus: Warum Mitarbeiter staatlicher Medien kündigen (ням.) . Deutsche Welle (2 верасня 2020). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 23 верасня 2020.
  3. Салаўёў, Сяргей (2021-06-11). "Трывога па ўсіх франтах" (in be). Новы Час (22 (730)): 3. 
  4. EBU Executive Board agrees to suspension of Belarus Member BTRC (англ.) . Еўрапейскі вяшчальны саюз (28 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  5. Європейська мовна спілка призупинила членство Білорусі в організації (укр.) . Детектор медіа(укр.) бел. (28 мая 2021). Праверана 28 мая 2021.
  6. Белтэлерадыёкампанію выключылі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза (бел.) . Еўрапейскае радыё для Беларусі (30 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 1 ліпеня 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
  7. зваротная сувязь (руск.) . Афіцыйны сайт Белтэлерадыёкампаніі. Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2013. Праверана 27 снежня 2012.
  8. Лещенко, Сергій Посол Польщі Генрик Літвін: Втратити добрий час – це великий ризик для України (укр.) . Українська правда (8 лістапада 2011). — «Або подивіться на ситуацію в мас-медіа. У Білорусії існують тільки державні ЗМІ, крім інтернету. А так звані незалежні білоруські газети працюють в таких умовах, що можна сказати, що вони стали тільки орнаментом для системи. Телебачення в Білорусії є виключно державною пропагандою»  Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  9. Lucas, Edward Edward Lucas Podcast: Belarus propaganda (англ.)  (20 студзеня 2017). — «in Belarus the state television maintains Soviet levels of venom and mendacity»  Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 5 мая 2021.
  10. Поўны спіс 208 беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у ЕС (бел.) . Наша Ніва (11 кастрычніка 2011). Архівавана з першакрыніцы 22 кастрычніка 2017. Праверана 5 мая 2021.
  11. 11,0 11,1 Мария Садовская Суровые и спорные (руск.) . Белорусы и рынок. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2012. Праверана 28 ліпеня 2009.
  12. МГ/АА Евросоюз утвердил новый пакет санкций против представителей Беларуси. Кто в списке? (руск.) . Белсат (21 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2021. Праверана 27 чэрвеня 2021.
  13. EUR-Lex - 02012D0642-20210621 - EN - EUR-Lex (англ.) . EUR-Lex(польск.) бел..
  14. CONSOLIDATED LIST OF FINANCIAL SANCTIONS TARGETS IN THE UK (англ.) . Office of Financial Sanctions Implementation HM Treasury (25 чэрвеня 2021).
  15. Shields, Michael; Liffey, Kevin Swiss widen sanctions list against Belarus (англ.) . Reuters (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  16. Sanctions program: Belarus: Verordnung vom 11. Dezember 2020 über Massnahmen gegenüber Belarus (SR 946.231.116.9), Anhang 1 Origin: EU Sanctions: Art. 2 Abs. 1 (Finanzsanktionen) und Art. 3 Abs. 1 (Ein- und Durchreiseverbot) (англ.) . Дзяржаўны сакратарыят па эканамічных пытаннях(ням.) бел. (7 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2021. Праверана 10 ліпеня 2021.
  17. 17,0 17,1 Неведомская, Татьяна Машина пропаганды в Беларуси: бывшие журналисты госСМИ о своей работе (руск.) . Deutsche Welle (29 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 7 верасня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.
  18. Ставская, Яна В Беларуси журналист уволился с госТВ и объяснил, как работает пропаганда Лукашенко (руск.) . УНІАН (13 жніўня 2020). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2020. Праверана 12 кастрычніка 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Афіцыйны сайт