Шведскі тэатр (Хельсінкі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шведскі тэатр
шведск.: Svenska Teatern
фінск.: Svenska Teatern
Заснаваны 1827, 1866[1][2] і 1864[1]
Месцазнаходжанне
Адрас Pohjoisesplanadi 2, 00130 Helsinki[4]
Архітэктар Georg Theodor Chiewitz[d] і Мікалай Лявонцьевіч Бенуа[1]
Сайт svenskateatern.fi (шведск.)
svenskateatern.fi/… (фін.)
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Шведскі тэатр (швед. Svenska Teatern) — шведскамоўны тэатр у сталіцы Фінляндыі горадзе Хельсінкі. Размешчаны на плошчы Эраттая, у заходнім канцы парку Эспланада, першы нацыянальны тэатр Фінляндыі.

У Шведскім тэатры дзве сцэны: Stora scenen на 500 гледачоў і Miniscenen на 127. У тэатры працуе каля 80 чалавек.

Фасад тэатра які выходзіць на праспект Манергейма падсвятляецца рознымі колерамі ў залежнасці ад прадстаўлення, якое даюць у гэты вечар у тэатры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Першы тэатр у Хельсінкі адкрыўся ў 1827 годзе і знаходзіўся ў драўляным будынку. З-за росту цікавасці гараджан да тэатра стары будынак не мог змясціць жадаючых, у 1860 годзе адкрыты новы, мураваны будынак па праекце Георга Тэадора Шэвіца на месцы існуючага цяпер Шведскага тэатра. Першай п’есай паказанай у тэатры была «Прынцэса Кіпра» Сакарыяса Тапеліуса і Фрэдрыка Пацыуса.

У 1863 годзе каменны будынак быў разбураны пажарам, новы быў узведзены ў 1866 годзе архітэктарам Мікалаем Бенуа. Першапачаткова тэатр насіў імя Nya Theatre («Новы тэатр»), аднак пасля заснавання фінскага нацыянальнага тэатра быў перайменаваны ў Шведскі тэатр у 1887 годзе.

Ян Сібеліус упершыню прадставіў сваю сімфонію «Фінляндыя» ў гэтым тэатры ў 1899 годзе.

Будынак тэатра рамнтаваўся ў 1935 годзе архітэктарамі Эра Саарыненам і Яарлам Эклундам.

Зноскі