Шумілінская цэнтральная раённая бальніца
Шумілінская ЦРБ | |
---|---|
Размяшчэнне | |
Каардынаты | |
Адрас | Віцебская вобласць, Шумілінскі раён, г. п. Шуміліна, вул. Суворава, 1 |
shumcrb.vitebsk.by |
УАЗ «Шумілінская цэнтральная раённая бальніца» — комплекс лячэбна-прафілактычных устаноў Шумілінскага раёна. Будынак ЦРБ знаходзіцца ў Шуміліне.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае згадванне пра ўстановы аховы здароўя Шумілінскага раёна адносіцца да 1820-х гадоў. У 1929 годзе ў Шуміліна быў адкрыты шпіталь.
На працягу многіх гадоў эаслужаным аўтарытэтам у насельніцтва раёна карыстаюцца ўрачы С. І. Барадзін, Т. М. Цімошчанка, В. В. Улюценка, Г. В. Калініна, А. Г. Віеру, Л. Р. Завадская, Н. П. Кліменцьева, А. А. Воранава, сярод сярэдніх медработнікаў — Т. Л. Голубева, Н. М. Антоненка, В. У. Ляпнёва, А. В. Арлова, загадчыкі ФАПаў С. С. Марыскіна, А. М. Зайцава, Н. В. Арлова, медсёстры Т. У. Калеснікава, Н. Л. Шлупакова, А. І. Лазука, Т. А. Жукава, В. А. Дабравольская, С.I. Гарнак і многія іншыя.
Сёння працуе 4 аптэкі, 16 аптэчных пунктаў на вёсцы і 1 пры раённай паліклініцы. У медыцынскіх установах раёна адкрыты 14 медыка-сацыяльных ложкаў.
Медыцынскую дапамогу насельніцтву аказваюць 50 урачоў і 201 сярэдні медыцынскі работнік. У раёне працуе 5 урачоў агульнай практыкі. Штогод у стацыянарах лячэбна-прафілактычных устаноў лечыцца звыш 5 тысяч хворых. Стацыянарная медыцынская дапамога дзейнічае на 160 коек кругласутачнага прабывання, 40 коек дзённага стацыянара, 14 медыка-сацыяльных коек (Обальская і Мікалаеўская ўчастковыя бальніцы).
З 2001 года дзейнічае тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва[1].
Спіс лекава-прафілактычных устаноў
[правіць | правіць зыходнік]- Цэнтральнай раённай бальніцай,
- дзве ўчастковыя бальніцы (Обальская, Мікалаеўская),
- Мішневіцкай бальніцай сястрынскага догляду,
- тры амбулаторыі (Лаўжанская, Мішневіцкая, Светласельская), семнаццаць ФАПаў,
- два аддзялення хуткай медыцынскай дапамогі.
Зноскі
- ↑ МЕДЫЦЫНА(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2020. Праверана 28 сакавіка 2020.