Мікалаева (Шумілінскі раён)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Вёска
Мікалаева
Памятник в Николаево - panoramio.jpg
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 2130
Аўтамабільны код
2
Мікалаева на карце Беларусі ±
Мікалаева (Шумілінскі раён) (Беларусь)
Мікалаева (Шумілінскі раён)
Мікалаева (Шумілінскі раён) (Віцебская вобласць)
Мікалаева (Шумілінскі раён)

Мікала́ева[1] (трансліт.: Mikalajeva, руск.: Миколаево) — вёска ў Шумілінскім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Мікалаеўскага сельсавета.

Знаходзіцца за 25 км на паўднёвы захад ад гарадскога пасёлка Шуміліна, за 69 км ад Віцебска, каля ракі Заходняя Дзвіна[2].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 1999 год — 569 жыхароў у 248 дварах[2].

Славутасці[правіць | правіць зыходнік]

Савецкія рэпрэсіі[правіць | правіць зыходнік]

Апоўдні 26 чэрвеня 1941 ля Мікалаева года савецкія карнікі НКУС расстралялі да 2000 вязняў Беразвецкай турмы, сярод якіх пераважную колькасць складалі палітычныя зняволеныя і тыя, хто знаходзіўся пад следствам і не быў асуджаны. Начальнік турмы «Беразвечча» Прыёмышаў, які ўзначальваў канвой, адзначаў, што асабіста расстраляў каля 600 чалавек. Сакратар ЦК КП(б) Панцеляймон Панамарэнка, які вывучаў матэрыялы справы аб расстрэле беразвецкіх вязняў, прызнаў дзеянні кіраўніка канвоя слушнымі[3][4].

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 349. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 21. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Віцебская вобласць: нарматыўны даведнік / У. М. Генкін, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2009. — 668 с. ISBN 978-985-458-192-7 (DJVU).
  2. 2,0 2,1 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугараджы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 10. — С. 349. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0169-9 (Т. 10).
  3. У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў Беразвецкай трагедыі // Беларуская служба Радыё «Свабода»
  4. У Мікалаеве ўшанавалі памяць ахвяраў «Дарогі смерці» // Наша ніва