Шчодры вечар
Шчодры вечар | |
---|---|
М. Андрыёлі. «Ваджэнне казы» у панскім маёнтку. Заходняя Беларусь, XIX стагоддзе | |
Тып | народна-хрысціянскі |
інакш | Шчодрык, Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конікі, Куцця святого козліка |
Значэнне | сустрэча новага года |
Адзначаецца | ўсходнімі славянамі |
Дата | 31 снежня (13 студзеня) |
Святкаванне | навагодняе калядаванне, ігрышчы, варажбы, ражаны |
Традыцыі | трапеза са свінінай |
Шчодры вечар (Шчодрык, Шчодрая куцця, Багатая куцця[1], Куцця з каўбасой, Куготы, Каза, Конікі, Сільвестр, Куцця святога козліка) — народнае свята "каляднага цыклу", вечар напярэдадні (Старога) Новага года 31 снежня (13 студзеня). Ва ўкраінцаў, беларусаў і на поўдні Расіі больш распаўсюджана назва Шчодры вечар, у цэнтральнай Расіі і на поўначы — Васілёў вечар. Святкаванне яго паходзіць ад старажытнага, імаверна, дахрысціянскага звычаю. Паводле хрысціянскага календара — таксама дзень прападобнай Мелані (Меланкі, Маланкі, Міланкі).
Народныя звычаі
[правіць | правіць зыходнік]Прыкмячалі, якое надвор'е вечарам: калі неба яснае і шмат зорак, то будзе ўраджай на грыбы; калі ідзе снег і мяцеліца, то будуць раі (Магілёўская губерня)[2].
Шчадравалі пад вокнамі і ў хатах, дзе славілі гаспадароў. Вадзілі «казу» («кабылку», «вала», «тура», «мядзведзя», «жорава») і спявалі песні, галоўнай з якіх была «Го-го-го, каза». Шчадроўныя песні адрозніваліся ад калядных у асноўным рэфрэнам. Хадзілі па хатах і са Шчодрай — прыгожа ўбранай дзяўчынай. Адзін з нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, захаваў дамінуючы язычніцкі змест. Культ вады, ахвяраванне гусі, пераднавагодняя куцця, варажба, Шчодра, ваджэнне «казы» — складнікі язычніцкага святкавання[3].
У маскоўскім Стаглаве ўпамінаюцца як «бясоўскія ігрышчы» тры калядныя куцці (глава 92): «Еще же и пьянствомъ подобне же сему творятъ во дньхъ и въ навечерии Рождества Христова, и въ навечерии Василия Великаго, и въ навечерии Богоявления»[4].
У краінах Еўропы таксама папулярныя вобразы свят, звязаных з Раством -- певень, каза, свіння і іншыя. Скандынаўскія народы выкарыстоўваюць ва ўпрыгожаннях ёлкі як падарункамі фігуркамі казла і свінні, а таксама пеўня, голуба і інш. Шырока распаўсюджана ў свеце маска каня.
У Польшчы таксама вадзілі «тураня», «бацяна», «мядзведзя», «ваўка», «арла», «пеўня», «вала», «барана». Ёсць розныя погляды на язычніцкую аснову гэтых персанажаў.
Калядныя святы ў Румыніі заканчваліся абрадам хаджэння дарослых з «казой», «аленем» і фантастычнай птушкай[5].
Супастаўленне ўкраінскіх і рускіх калядак, як сцвярджаюць даследчыкі У. Чычараў, А. Патабня, У. Проп, уплыў царквы на іх, хрысціянізацыя ў велікаросаў была слабейшай, у маларосаў — мацнейшай[6]. Але па прызнанні таго ж Пропа, у рускіх вобраз казы, які, несумненна, больш архаічны, захаваўся слаба, а «быў больш распаўсюджаны ў беларусаў». X. Яшчуржынскі выказваў думку, што абрад уяўляе «сімвалічнае ганараванне жывёльнага бога Велеса». Я. Карскі выказваў думку, што абрад ідзе ад «сатурскіх вобразаў язычніцкіх Румалляў», запазычаны са Старажытнага Рыма.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Шчодры вечар на Вікісховішчы |
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Этнаграфія Беларусі. Мінск, 1989. С. 491, 542
- ↑ Дембовецкий А. С. Опыт описания Могилёвской губернии. — Могилёв-на-Днепре, 1882
- ↑ Лозка А. Беларускі народны каляндар. — Мінск: Полымя, 2002. — С. 46.
- ↑ Сказания русского народа, собранные Иваном Петровичем Сахаровым — СПб., 1895.
- ↑ Календарные обычаи и обряды в странах зарубежной Европы: Зимние праздники. — Минск, 1973
- ↑ Пропп В. Я. Русские аграрные праздники: Опыт историко-этнографического исследования. — Л., 1963