Шчыт (архітэктура)
Выгляд
Шчыт — трох- або шматвугольны тарцовы франтон падоўжанага збудавання. Варыянтам шчыта з’яўляецца вімперг.
Характэрны для традыцыйнага дойлідства Беларусі, дзе з’яўляўся асноўным элементам мастацкага аздаблення збудавання. Ад зруба шчыт аддзяляўся прычолкамі, якія асноўваліся на доўгіх выпусках бярвенняў верхняга вянка зруба ці траме. Звычайна афармляўся дэкаратыўнай шалёўкай разнастайных малюнкаў. Старажытным элементам шчыта з’яўляецца вільчык у выглядзе галоў птушак ці жывёл.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларускае народнае жыллё / [Э. Р. Сабаленка і інш.] ; рэдактар В. К. Бандарчык ; Акадэмія навук БССР, Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. — Мінск: Беларуская навука, 1973. — 125 с. — 2 250 экз.
- Щипец (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі