Вімперг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вімперг партала царквы ў Бад-Херсфельдзе (ранняя готыка)
Вімперг партала царквы абацтва ў Вандоме (палымяная готыка)

Ві́мперг (ням.: Wimperg) — высокі востраканечны дэкаратыўны франтон, які завяршае парталы і аконныя праёмы гатычных будынкаў. Поле вімперга звычайна упрыгожвалася ажурнай або рэльефнай разьбой, вяршыню — выявай крыжакветнай расліны; па краях вімперга аздабляецца каменнымі пластычнымі дэталямі.

Шырока выкарыстоўваўся ў архітэктуры Заходняй Еўропы ў XII — пач. XVI ст. На Беларусі пашыраны ў архітэктурных стылях рэнесансу і неаготыкі (канец XVIII— пач. XX ст.). У афармленні парталаў выкарыстоўваўся ў спрошчаным выглядзе: поле заставалася плоскае або аздаблялася накладной дэкаратыўнай аркатурай ці разеткай у цэнтры, як, напрыклад, у Троіцкім касцёле ў Гервятах. Стылізаваныя вімпергі завяршаюць парталы Лагішынскага Петрапаўлаўскага касцёла і інш.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]