Перайсці да зместу

Шымпанзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шымпанзэ

Шымпанзэ звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Pan Oken, 1816

Віды
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  572838
NCBI  9596
EOL  42004
FW  97177

Шымпанзэ́ (Pan) — род з сямейства гамінід атрада прыматаў. Да яго адносяцца два віды: шымпанзэ звычайны (Pan troglodytes) і шымпанзэ карлікавы (Pan paniscus), таксама вядомы пад назвай баноба. Абодва віды знаходзяцца пад пагрозай вымырання.

Даўжыня цела 63-94 см, маса самцоў 56-80 кг. Рост 170 см. Целасклад немасіўны, пярэднія канечнасці даўжэйшыя за заднія. Валасяное покрыва чорнае, негустое, лоб часта голы. У многіх скура цела светлая. Галава невялікая, акруглая, ёсць лобныя пазухі, тваравы аддзел чэрапа слаба выступае наперад. Аб'ём мозга 350—550 см³. Вушы вялікія, адтапыраныя. Пры хадзьбе па зямлі абапіраюцца на яе ўсёй падэшвай ступні і тытульным бокам пальцаў пярэдніх канечнасцей. Паміж пальцамі задніх канечнасцей ёсць невялікія перапонкі. Палаваспелыя ў 12 гадоў. Нараджаюць 1 (радзей 2) дзіцяняці.

Кормяцца пераважна пладамі, лісцем, карэннем, беспазваночнымі і дробнымі пазваночнымі жывёламі. Трымаюцца групамі на чале з самцом-важаком. Вышэйшая нервовая сістэма знаходзіцца на высокім узроўні ў параўнанні з іншымі млекакормячамі. Жывуць да 50-60 гадоў.

Хоць шымпанзэ не могуць казаць з-за будынкі галасавога апарата, яны здольныя размаўляць рукамі на мове глуханямых людзей (мове жэстаў). Яны здольныя ўжываць слова ў пераносным сэнсе, могуць ствараць новыя паняцці, камбінуючы вядомыя словы, напрыклад: «запальнічка» - «бутэлька-запалка», валодаюць пачуццём гумару. Першую шымпанзэ навучылі гаварыць на мове жэстаў у 1967 годзе, а да 1972 ужо з дзясятак шымпанзэ былі навучаны мове жэстаў. Таксама былі прыдуманыя іншыя мовы для зносін з шымпанзэ, такія як мова сімвалаў і мова лексіграм. Самца Канзі атрымалася навучыць разумець на слых каля 3000 англійскіх слоў і актыўна ўжываць больш чым 500 слоў пры дапамозе клавіятуры з лексіграмам. Апісаны выпадак, калі навучаная мове знакаў самка Баноба сама навучыла яму свайго дзiцяня.

Зноскі

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 14. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).