Перайсці да зместу

Малпы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Simiiformes)
Малпы

Шымпанзэ звычайны Pan troglodytes
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Simiiformes Haeckel, 1866

Сінонімы
  • Anthropoidea
  • Simiae

Выявы
на Вікісховішчы

Малпы (Anthropoidea, Simiae) — падатрад млекакормячых атрада прыматаў.

Падзяляюцца на 2 групы (каля 140 відаў): шыраканосыя малпы і вузканосыя малпы, або малпы Старога Свету. Вузканосых малпаў 3 сямействы: ніжэйшыя вузканосыя — мартышкі, вышэйшыя вузканосыя — чапавекападобныя малпы і людзі — гамініды.

Берберыйскі макак (магот) з дзіцянём

Пашыраны ў Еўропе (1 від), Паўднёвай Азіі, Цэнтральнай Амерыцы, Паўднёвай Амерыцы, Афрыцы. Жывуць пераважна ў лясах і гарах тропікаў. Большасць відаў вядзе стадны спосаб жыцця, пераважна дрэвавы (акрамя гелад, маготаў, павіянаў). У Чырвонай кнізе МСАП — каля 60 відаў.

Ад даўжыні 15 см і масы каля 70 г (ігрунка карлікавая) да 2 м і 300 кг (гарыла). Валасяное покрыва развітое (акрамя твару і вушных ракавін), развітая мімічная мускулатура. Будова мозга складаная, кара са шматлікімі звілінамі і барознамі. У вузканосых малпаў ноздры скіраваны ўніз. Вялікі палец кісці ў іх проціпастаўлены астатнім пальцам; маюць пазногці.

Усёедныя.

Нараджаюць 1 дзіцяня (у ігрунак — 2—3).

Малпы паходзяць з палеацэну і эацэну (60—25 млн. гадоў назад) ад выкапнёвых даўгапятаў Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

У новай сістэматыцы сапраўдных малп вылучаюць у інфраатрад малпападобныя і аб'ядноўваюць з даўгапятамі ў падатрад суханосых прыматаў (Haplorhini), а астатніх — у атрад макраносых прыматаў (Strepsirrhini)