Эбека
Эбека | |
---|---|
50°41′20″ пн. ш. 156°00′54″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Размяшчэнне | Расія Курыльскія астравы в. Парамушыр |
Горная сістэма | Вялікая Курыльская града |
Хрыбет ці масіў | Вярнадскі |
Форма вулкана | Сома |
Перыяд утварэння | 2 400 гадоў |
Апошняе вывяржэнне | 2010 |
Вышыня вяршыні | 1156 м [1] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эбека — дзеючы вулкан на востраве Парамушыр Вялікай Курыльскай грады.
Складаны стратавулкан з некалькімі вяршыннымі кратарамі. Вышыня 1156 м. Размешчаны на поўначы вострава; у паўночнай частцы хрыбта Вярнадскага. На вяршыні цэнтральнага конусу, выцягнутага ў мерыдыянальным кірунку, тры датыкальныя кратары дыяметрам па 250—350 м і глыбінямі 70-100 м. Іх атачае паўкольцавы грэбень дыяметрам 3—5 км — разбуранай сомай. У кратарах — гарачыя азёры, тэрмальныя крыніцы, сальфатары.
Адзін з самых актыўных вулканаў Курыльскіх астравоў. Гістарычныя вывяржэнні 1793, 1859, 1934—1935, 1963, 1967, 1987—1990, 1998, 2007, 2009 гг. Падчас вывяржэння ў верасні 1859 года, густыя серныя пары ахіналі суседні востраў Шумшу, выклікаючы ў жыхароў млоснасць і галаўны боль.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Эбе́ко // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 753. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Актыўныя вулканы Курыльскіх астравоў. Кароткае апісанне Архівавана 4 ліпеня 2009.
- Global Volcanism Program — Ebeko (англ.)
- Volcano Live