Эксперт
Эксперт (ад лац.: expertus[1] — дасведчаны) — спецыяліст, які запрашаецца ці наймаецца за ўзнагароджанне, для выдачы кваліфікаванага заключэння або меркавання па пытанні, разглядаемага або вырашага іншымі людзьмі, менш кампетэнтнымі ў гэтай галіне.
У юрыдычным значэнні
[правіць | правіць зыходнік]Эксперт — асоба, якая валодае адмысловымі ведамі, прыцягваецца следчымі органамі, судом, арбітражным судом, трацейскім судом для правядзення экспертызы. Працэсуальным заканадаўствам вызначаны падставы і ўмовы экспертызы, правы і абавязкі эксперта.
Эксперт мае права:
- знаёміцца з матэрыяламі справы
- прысутнічаць з дазволу следчага (суда) пры вытворчасці следчых (судовых) дзеянняў
- задаваць дапытваных пытанні
- даваць заключэнні
Кампетэнцыя эксперта не распаўсюджваецца на юрыдычны бок крымінальнай ці грамадзянскай справы. Эксперт дае заключэнне ў пісьмовым выглядзе. За неабгрунтаваную адмову даць заключэнне або за дачу заведама фальшывага заключэння эксперт нясе крымінальную адказнасць.
Зноскі
- ↑ Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 2 : М—Я. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0153-2, С.683