Эль-Ера

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эль-Ера
ісп. El Hierro
Характарыстыкі
Плошча268,71 км²
Найвышэйшы пунктПіка-дэ-Мальпаса, 1501 м
Насельніцтва10 587 чал. (2016)
Шчыльнасць насельніцтва39,4 чал./км²
Размяшчэнне
27°45′ пн. ш. 18°00′ з. д.HGЯO
АрхіпелагКанарскія астравы
Краіна
РэгіёнКанарскія астравы
ПравінцыяТэнерыфэ
Эль-Ера (Іспанія)
Эль-Ера
Эль-Ера
Эль-Ера (Канарскія астравы)
Эль-Ера
Эль-Ера
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эль-Ера (ісп.: El Hierro) — самы заходні і паўднёвы востраў Канарскіх астравоў, размешчаны ў Атлантычным акіяне. Адміністрацыйна ўваходзіць у склад правінцыі Тэнэрыфэ.

Сталіца — Вальвердэ, дзе акрамя населенага пункта Ла-Вілья знаходзяцца порт Ла-Эстака і астраўны аэрапорт. Акрамя Вальвердэ, на востраве існуюць камуны Ла-Франтэра і Эль-Пінар. Насельніцтва паводле перапісу 2016 года — 10 587 чал., што робіць яго найменей населеным востравам архіпелага (калі не ўлічваць Ла-Грасіёсу, які лічыцца дробным востравам і прыналежыць суседняму Лансаротэ). Плошча — 268,71 км², самы маленькі з сямі буйных астравоў.

ЮНЕСКА абвясціла востраў біясферным запаведнікам 22 студзеня 2000 года. Цяпер пераўтвараецца ў жыццё​ план, распрацаваны міністэрствам​ прамысловасці, энергіі і турызму, з мэтай пераўтварыць Эль-Ера ў першы ў свеце востраў, які поўнасцю забяспечвае сябе аднаўляльнай энергіяй. 27 чэрвеня 2014 года пачала працаваць гідраветраная электрастанцыя, што дазволіла дамагчыся гэтай мэты. У 2014 годзе ЮНЕСКА абвясціла ўвесь востраў геапаркам.

Тапаніміка[правіць | правіць зыходнік]

Існуюць розныя тэорыі пра этымалогію назвы Эль-Ера. Між іншымі, мяркуецца, што назва паходзіць ад падковападобнай формы даліны Эль-Гольфа.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Горны хрыбет працягнуўся уздоўж вострава з захаду на ўсход. Мальпаісы на прыбярэжных зонах, абрывістыя кліфы. Няшмат пясчаных пляжаў, звычайна маладаступных.

Найвышэйшы пункт — Піка дэ Мальпаса, вышынёй 1 501 м над узроўнем мора, знаходзіцца ў цэнтры вострава; другі па вышыні пункт — Піка дэ Тэнерыфэ (1 253 м). Іншыя формы рэльефу — даліна Дэль-Гольфа, Пунта-дэ-Ла-Рэстынга (самы паўднёвы пункт Іспаніі) і Пунта-дэ-ла-Арчылья (самы заходні пункт Іспаніі). Востраву таксама прыналежаць скалы Рокес дэ Сальмор, плошчай 0,03 км², якія складаюць запаведнік.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Паводле Канарскага Статыстычнага Інстытута, насельніцтва — 10 587 чал.: у Вальвердэ — 5 035, у Ла-Франтэра — 4 124, у Эль-Пінар-дэ-Эль-Ера — 1 801. Цягам гісторыі, колькасць жыхароў скарачалася з-за беднай эканомікі і працяглай засухі, хоць за апошнія гады яна расла, часткова дзякуючы вяртанню эмігрантаў з Венесуэлы.