Адміністрацыйны падзел Іспаніі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аўтаномныя супольнасці Іспаніі
Правінцыі Іспаніі

Іспанія з'яўляецца ўнітарнай дзяржавай. Аднак Краіна Баскаў і Каталонія маюць шырокую аўтаномію.

Асноўнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай адзінкай у Іспаніі з'яўляецца аўтаномная супольнасць (ісп.: comunidad autónoma; часам у беларускіх тэкстах выкарыстоўваецца тэрмін аўтаномная вобласць). У наш час у краіне налічваецца 17 аўтаномных супольнасцей. Утварэнне аўтаномных супольнасцей прадугледжана Канстытуцыяй 1978 года, (у прыватнасці артыкул 152.1 устанаўлівае істытуцыянальную аснову гэтых аўтаномных супольнасцей - Заканадаўчая Асамблея, абіраная ўсеагульным галасаваннем, Савет Урада з выканаўчымі функцыямі і Старшыня аўтаномнай супольнасці, абіраны Заканадаўчай Асамблеяй), іх межы, як правіла, супадаюць з межамі правінцый, якія ўваходзяць у гістарычныя вобласці, хоць некаторыя рэгіёны сталі развіваць сваю ідэнтычнасць толькі пасля пераходу да дэмакратыі (прыклады — Мадрыд, Рыёха). Аўтаномныя супольнасці маюць уласныя статуты; урады супольнасцей падзяляюць уладу з цэнтральным урадам. Прадстаўнічымі органамі аўтаномных супольнасцей з'яўляецца парламенты (Parlamento), у Астурыі — генеральная ўправа (Junta General), у Мурсіі, Эстрэмадуры і Мадрыдзе — сходы (Asamblea), у Арагоне, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне і Валенсіі — палаты (cortes), выканаўчымі органамі — урады (Gobierno), у Галісіі, Эстрэмадуры, Кастыліі-ла-Манчы, Кастыліі-і-Леоне — управы (Junta), у Арагоне і Навары — дэпутацыі (Diputación), у Андалусіі, Астурыі і Валенсіі — саветы (Consejo), кожны з гэтых выканаўчых органаў складаецца са старшыні (Presidente) і саветнікаў (Consejero).

У сваю чаргу аўтаномныя супольнасці падзяляюцца на правінцыі (provincias) — іх налічваецца 50, плюс два так званыя аўтаномныя гарады (ciudades autónomas) у Афрыцы — Сеўту і Мелілью. Прадстаўнічымі органамі правінцый з'яўляюцца правінцыйныя дэпутацыі (Diputación provincial), выканаўчымі органамі — управы ўрада (Junta de Gobierno), кожная з якіх складаецца са старшыні (Presidente) і вакалаў (Vocal).

Правінцыі падзяляюцца на камаркі, а камаркі, у сваю чаргу, падзяляюцца на муніцыпіі (аж да асобных паселішчаў і нават кварталаў у рамках населеных пунктаў). Прадстаўнічым органам муніцыпія з'яўляецца — аюнтам'ента (Ayuntamiento), выканаўчым — управа мясцовага ўрада (Junta de Gobierno Local), кожная з якіх складаецца з алькальда (alcalde) і вакалаў (Vocal)

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]