Перайсці да зместу

Эміліа Фернандэс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эміліа Фернандэс
Дата нараджэння 26 сакавіка 1904(1904-03-26)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 6 жніўня 1986(1986-08-06)[3][4] (82 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст, ваенны, кінаакцёр, тэлеакцёр
Кірунак вестэрн
IMDb ID 0273477
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эміліа Ферна́ндэс (ісп.: Emilio Fernández; 26 сакавіка 1904(1904-03-26)[1][2][…], штат Кааўіла6 жніўня 1986(1986-08-06)[3][4], Мехіка) — мексіканскі кінарэжысёр, сцэнарыст, акцёр.

Па паходжанні індзеец. З 1928 здымаўся ў кіно, пісаў сцэнарыі. Яго фільм «Марыя Кандалярыя» (1944) сведчыў пра нараджэнне новай самабытнай кінашколы. Выкарыстанне індзейскага нацыянальнага фальклору, спалучэнне прыгажосці і трагедыйнасці, пластычная выразнасць і жывапіснасць выяўлення ўласцівы яго фільмам «Пакінутыя» і «Бугамбілья» (1944), «Пепіта Хіменес» (1945), «Закаханая» (1946), «Жамчужына» (1946), «Рыо Эскандьвда» (1948), «Сельская дзяўчына» (1949), «Дзень жыцця» (1950), «Нока» (1974), «Чырвоная зона» (1975), «Эротыка» (1978) і інш.

Прэміі і ўзнагароды

[правіць | правіць зыходнік]