Эон Флакс
Эон Флакс | |
---|---|
Тып | animated television series[d] |
Жанр | навуковая фантастыка на тэлебачанні[d], камедыйны тэлесерыял[d] і biopunk[d] |
Стваральнік | Peter Chung[d] |
Студыя | MTV |
Краіна | |
Тэлеканал | MTV |
IMDb | 0111873 |
mtv.com/shows/aeo… (англ.) |
«Эон Флакс» (англ.: Aeon Flux) — фантастычны мультсерыял у жанры кіберпанк, з элементамі постапакаліптыкі, нанапанку і біапанку. Трансліраваўся на тэлеканале MTV у 1991-1995 гг. У 2005 г. па матывах мультсерыяла быў зняты фільм з Шарліз Тэрон у ролі галоўнай гераіні.
Сюжэт
[правіць | правіць зыходнік]Падзеі адбываются ў постапакаліптычнай будучыні, XXVI стагоддзе. Эпідэмія знішчыла 99% насельніцтва планеты. На абломках цывілізацыі сфарміраваліся дзве дзяржавы - анархісцкая Моніка і таталітарная Брэна, якой кіруе дыктатар Трэвар Гудчайлд - закляты вораг і адначасова закаханы галоўнай гераіні - атлетычнай, адважнай і халодна-рацыянальнай жанчыны-суперагента Эон Флакс. У гэтым змрочным сусвеце футурыстычная тэхніка спалучаецца з беднасцю, крыміналам, бруднымі кварталамі, мноствам хворых і інвалідаў - ахвяр інфекцый, індустрыі і войн. Генетычная эксперыменты стварылі незлічоных пачвар-мутантаў, мадыфікаваных насекомых і гуманоідаў. Трапляюцца і нечалавечыя істоты, якіх рознымі шляхамі занесла на Зямлю з іншых планет.
У сезонах 1-2 выходзяць вельмі кароткія выпускі (2-5 хвілін), у якіх адсутнічаюць дыялогі, а сюжэт фрагментарны і часта бессістэмны: ён хутчэй падобны на цяжкі сон, на паслядоўнасць дынамічных эпізодаў, якія супярэчыць адзін аднаму. У многіх серыях Эон Флакс гіне, але ў наступных персанаж зноў дзейнічае, быццам нічога не здарылася.
Сезон 3 складаецца з адносна доўгіх серый (больш за 20 хвілін), з дыялогамі і цэнтралізаваным сюжэтам у кожным выпуску. Характар гераіні раскрываецца болей поўна, роўна як і агульная карціна сусвету, дзе адбываюцца падзеі.
Персанажы
[правіць | правіць зыходнік]- Эон Флакс — сакрэтны агент, хударлявая, гнуткая, дужая жанчына, першакласны шпіён і вытанчаны забойца, разам з тым здольная да дабрыні і высакародства, з цвёрдымі прынцыпамі, але часцей за ўсё балансуе недзе на мяжы дабра і зла. Супрацьстаіць вузкаэгаістычным планам дыктатара Трэвара Гудчайлда, але ў той жа час кахае яго. Валодае высокім інтэлектам, часта рэфлексіруе і спрабуе зразумець сутнасці падзей, якія адбываюцца з навакольным светам. Перашкаджае дыктатару знішчыць планету, але ў апошняй серыі дабро і зло перагортваюцца з ног на галаву, герой і антыгерой мяняюцца месцамі.
- Трэвар Гудчайлд — аўтакрат Брэны. Вучоны, геній і вынаходнік. Злачынца з узнёслай душой мастака, з пачуццём прыгожага, прагны да новых ведаў, змрочны эстэт. Хоча перарабіць Зямлю і чалавецтва ў адпаведнасці са сваімі ідэаламі, але не лічыцца пры гэтым з чалавечымі жыццямі, мараллю і справядлівасцю. Мае сваю філософію і прынцыпы, якія, аднак, пазбаўлены чагосьці агульнага з гуманізмам і міласэрнасцю. Эон Флакс пастаянна перашкаджае Гудчайлду, з-за чаго той пастаянна хістаецца паміж каханнем і нянавісцю да гэтай жанчыны.
- Benzenhurst
- Bambara
- Aemon
- Onan
- Hostess Judy
Зноскі
- ↑ fernsehserien.de Праверана 19 чэрвеня 2020.