Эпанім
Выгляд
Эпані́м (стар.-грэч.: ἐπώνῠμος — той, хто даў імя; лац.: heros eponimus) — бажаство, рэальны ці легендарны чалавек ці герой, у гонар якога атрымаў сваё імя які-небудзь геаграфічны аб’ект (горад, рака, гара, месяцавы кратар і г.д., напрыклад, Пелей, сын Эака — эпанім гары Пелія, ці Архамен — эпанім аднайменнага горада), народ, племя ці часавы прамежак (напрыклад, год).
Эпанім (у навуцы) — назва з’явы (напрыклад, хваробы), паняцця, структуры ці метаду паводле імя чалавека, які выявіў ці апісаў іх (ацёк Квінке, закон Вакернагеля , сімвал Кронекера і да т.п.).
Эпанімамі таксама называюць любыя імёны ўласныя, якія сталі імёнамі намінальнымі.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рязанцев В. Д. Имена и названия: Словарь эпонимов: имена собственные, перешедшие в названия; образование терминов и понятий; происхождение имен нарицательных; слова, употребляемые в переносном смысле — М.: Современник, 1998.
- Губин В. Н. Эпонимы в кардиологии, ангиологии и ревматологии: Справочник.