Бажаство

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Бажаство — пастуліраваная звышнатуральная ці бессмяротная асоба, якая можа разглядацца як святая, боская ці свяшчэнная. У шырэйшым сэнсе — прадмет шанавання і пакланення.

Божаствы малююцца ў розных формах, але часцей за ўсё ў вобразе чалавека ці жывёлы. Некаторыя вераванні і традыцыі лічаць богазневажаннем маляваць бажаство хоць у якой форме. Як правіла, яны бессмяротныя, і звычайна валодаюць індывідуальнасцю, нададзены свядомасцю, розумам, жаданнямі і эмоцыямі, аналагічнымі тым, што ўласцівыя чалавеку. Такія прыродныя з'явы, як маланкі, паводкі, штармы, іншыя «рызыка-мажорныя акалічнасці» і цуды, прыпісваюцца божаствам. Часта лічыцца, што яны маюць уладу над рознымі аспектамі чалавечага жыцця (напрыклад, нараджэннем ці смерцю). Некаторыя божаствы, паводле ўяўленняў вернікаў, з'яўляюцца распарадчыкамі самога іх лёсу, даюць звыш мараль і чалавечыя законы, і, у канчатковым выніку, з'яўляюцца суддзямі чалавечай годнасці і паводзін. Часам божаствы лічацца таксама стваральнікамі Зямлі і Сусвету.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]