Перайсці да зместу

Эпікантус

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эпіка́нтус (ад стар.-грэч.: κανφοσ — "унутраны вугал вока"; лац.: plica palpebronasalis) — вертыкальная скурная зморшчына ў пазваночных жывёл і чалавека, што што затуляе ўнутраны вугал шчыліны вока. Лічыцца, што сфарміраваўся як абарона вочнага яблыка ад холаду і іншых знешніх пашкоджанняў.

У чалавека эпікантус шырока распаўсюджаны ў прадстаўнікоў мангалоіднай расы і бушменскай малой расы, прычым у многіх груп сустракаецца толькі ў дзяцінстве. У прадстаўнікоў іншых рас з'яўляецца анамаліяй і можа сведчыць пра наяўнасць пэўных хвароб. Набыты эпікантус сустракаецца ў асоб, якія перажылі рубцовыя змены павекаў.