Перайсці да зместу

Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса
Puebla, Puebla de Zaragoza, Puebla de los Ángeles
Герб
Герб
Краіна
Штат
Муніцыпалітэт
Каардынаты
Мэр
Эдуарда Рівера Пэрес
Заснаваны
16 красавіка 1531
Першая згадка
Плошча
546 км²
Вышыня цэнтра
2135 м
Афіцыйная мова
Насельніцтва
1540 тыс. чалавек (2010)
Нацыянальны склад
мексіканцы
Канфесійны склад
католікі
Часавы пояс
Тэлефонны код
222
Паштовы індэкс
72000
Афіцыйны сайт
Палажэнне
на карце
штата
Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса на карце Мексікі
Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса (Мексіка)
Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса

Гераічная Пуэ́бла-дэ-Сараго́са (ісп.: Heróica Puebla de Zaragoza),
Пуэбла-дэ-лос-Анхелес (ісп.: Puebla de los Ángeles),
Го́рад Анёлаў (ісп.: Angelópolis) або Пуэ́бла (ісп.: Puebla) — горад і муніцыпалітэт у Мексіцы, сталіца штата Пуэбла.

Агульныя звесткі

[правіць | правіць зыходнік]
Вуліца Пуэблы

Буйны археалагічны цэнтр Лацінскай Амерыкі. Важны прамысловы, транспартны, навуковы і эканамічны цэнтр Мексікі. У 1987 годзе аб'яўлены ЮНЕСКА горадам Сусветнай спадчыны.

Асаблівасцю Пуэблы з'яўляецца тое, што гэта адзіны горад у свеце, размешчаны паміж чатырох вулканаў: Пік Арысаба (5747 м), Папакацепетль (5500 м, актыўны і пастаянна дзеючы, горад Мехіка знаходзіцца з процілеглага, паўночнага боку вулкана), Істаксіуатль (5220 м) і Малінчэ (4503 м). Усе чатыры вулкана — самыя высокія кропкі Мексікі і адны з самых высокіх у Паўночнай Амерыцы, пасля гары Мак-Кінлі ў ЗША і горы Логан у Канадзе.

Пуэбла звязана шашэйнымі дарогамі з усімі буйнымі гарадамі Мексікі, Цэнтральнай Амерыкі і ЗША. Размешчаны за 90 км ад Мехіка, на пласкагор'е на вышыні 2135 метраў. У горадзе бярэ пачатак шаша Пуэбла-Панама. За 23 км ад цэнтра знаходзіцца міжнародны аэрапорт, які з'яўляецца запасным Міжнароднага аэрапорта горада Мехіка.

Насельніцтва — 1540 тыс. чалавек, у зоне гарадской агламерацыі пражывае 2385 тысяч чалавек[1]. Чацвёрты па плошчы і колькасці насельніцтва горад у Мексіцы, пасля Мехіка, Гвадалахары і Мантэррэя.

У 1999 годзе падчас землетрасення горад пацярпеў значныя разбурэння.

Заснаваны ў 1531 як гандлёвы цэнтр паміж Веракрусам і Мехіка. Гэта адзін з першых гарадоў, заснаваных іспанскімі канкістадорамі ў Мексіцы і на Амерыканскім кантыненце. У гісторыкаў ёсць дзве версіі адносна паходжання назвы горада, абедзве яны маюць дакументальныя пацверджанні. Паводле першай версіі, назва паходзіць ад cartas puebla (Лісты аб засяленні), у якіх іспанскія манархі давалі дазвол канкістадорам для заснавання новых гарадоў. Другая, больш верагодная версія кажа аб тым, што назва паходзіць ад імя францысканскага святара Хуана дэ ла Пуэбла, які ў Іспаніі займаўся падборам місіянераў, якія суправаджалі канкістадораў і заснавалі горад[2].

5 мая 1862 года, падчас франка-мексіканскай вайны, каля Пуэблы адбылася бітва, у якой мексіканская армія пад камандаваннем Ігнасіа Сарагосы атрымала перамогу над пераважаючымі сіламі французаў. У гонар гэтага палкаводца Кангрэс штата Пуэбла змяніў імя горада на Эроіка-Пуэбла-дэ-Сарагоса (Гераічная Пуэбла Сарагосы, ісп. Heroica Puebla de Zaragoza). Аднак, гэта назва выкарыстоўваецца дастаткова рэдка і толькі ў некаторых афіцыйных дакументах; у штодзённай гаворцы жыхароў горада частае ўжыванне Пуэбла-дэ-лос-Анхелес ці нават Анхелаполіс (горад анёлаў, ісп. Angelópolis)[2][3], у той час як астатнія мексіканцы і лацінаамерыканцы называюць яе проста Пуэбла. 5 мая адзначаецца ў Мексіцы і некаторых штатах ЗША як нацыянальнае свята, аднак выхадных святочным днём ён з'яўляецца толькі ў Пуэбле[4],[5].

Сярод мексіканцаў Пуэбла лічыцца гастранамічнай сталіцай краіны і радзімай большасці страў мексіканскай кухні.

  • Сабор — асвечаны ў 1649 годзе. Другі па велічыні ў Мексіцы. Знакаміты каштоўным аздабленнем алтароў, мармуровымі калонамі, разьбянымі лавамі хору, жывапісам.
  • Капэла Расарыа ў царкве Санта-Дамінга. Шэдэўр барока, сцены, скляпенні, калоны пакрытыя пазалочаным драўляным арнаментам і разьбой па стуку.
  • Музей Ампара — прыватны музей старажытнай Мексікі.
  • Манастыр Санта-Роса. Менавіта тут упершыню прыгатавалі пікантны шакаладны соус mole poblano.

Гарады-пабрацімы

[правіць | правіць зыходнік]