Перайсці да зместу

Эскіль Вогт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эскіль Вогт
Дата нараджэння 31 кастрычніка 1974(1974-10-31)[1] (50 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, сцэнарыст
Узнагароды
IMDb ID 1258777

Эскіль Вогт (нарв.: Eskil Vogt; нар. 31 кастрычніка 1974, Осла) — нарвежскі сцэнарыст, рэжысёр, прадзюсар.

Эскіль Вогт нарадзіўся 31 кастрычніка 1974 года ў Осла (Нарвегія). Скончыў Універсітэт Осла і Нацыянальную французскую кінашколу «Ля Фэмі». Дэбютаваў як сцэнарыст з фільмам рэжысёра Ёакіма Трыера «Рэпрыза[en]» (2006), адзначаным нацыянальнай нарвежскай кінапрэміяй «Аманда» ў катэгорыі Найлепшы сцэнарый. У 2014 годзе стаў шырока вядомы еўрапейскім сінефілам як рэжысёр драмы «Сляпая[en]» (2014), якая атрымала Гран-пры журы Берлінскага кінафестывалю і прэмію за найлепшы драматычны сцэнарый на фестывалі «Сандэнс». У 2021 годзе ўвайшоў у спіс прэтэндэнтаў на прэмію праграмы «Асаблівы погляд» Канскага кінафестывалю з карцінай «Нявінныя[en]».

Год Беларуская назва Арыгінальная назва Роля
2006
ф Рэпрыза[en] Reprise сцэнарыст
2011
ф Осла, 31-га жніўня[en] Oslo, 31. august сцэнарыст
2014
ф Сляпая[en] Blind рэжысёр, сцэнарыст
2015
ф Грамчэй, чым бомбы[en] Louder Than Bombs сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
2017
ф Тэльма[en] Thelma сцэнарыст, выканаўчы прадзюсар
2021
ф Найгоршы чалавек у свеце Verdens verste menneske сцэнарыст
2021
ф Нявінныя[en] De uskyldige рэжысёр, сцэнарыст, супрадзюсар

Зноскі

  1. Eskil Vogt // (unspecified title) Праверана 9 кастрычніка 2017.