Этыго (правінцыя)
Appearance
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/0/0e/Provinces_of_Japan-Echigo.svg/220px-Provinces_of_Japan-Echigo.svg.png)
Этыго (яп.: 越後国 Этыго но куні) — гістарычная вобласць на поўначы Японіі, з боку Японскага мора. Яна межавала з абласцямі Удзэн, Івасіра, Кадзукэ, Сінана і Эцю. Сёння гэта вобласць вядомая як прэфектура Ніігата, хоць гэта прэфектура ўключае таксама гістарычную вобласць Сада. У часы Сэнгоку Этыго кіраваў Уэсугі Кэнсін і яго спадчыннікі; пасля яна перайшла ў валоданне Мацудайра — сваякоў Іэясу.