Ніігата (прэфектура)
![]() Прэфектура Ніігата на карце Японіі Карта прэфектуры Ніігата | |
| Размяшчэнне | |
|---|---|
| Краіна | Японія |
| Востраў | Хонсю |
| Каардынаты | 37°37′ пн. ш. 138°52′ у. д.HGЯO |
| Інфармацыя | |
| Адміністрацыйны цэнтр | Ніігата |
| ISO 3166-2:JP | JP-15 |
| Статыстыка | |
| Плошча | 12 583,72 км² (5-я) |
| % вады | 0,2% % |
| Насельніцтва | (на 1 мая 2010) |
| Усяго | 2 374 509 чал. (14-я) |
| Шчыльнасць | 188,41 чал./км² |
| Паветаў | 10 |
| Муніцыпалітэтаў | 31 |
| Сімволіка | |
|
Сцяг прэфектуры |
|
|
Эмблема прэфектуры |
|
| Дрэва | Камелія японская (Camellia japonica) |
| Кветка | Цюльпан Геснера (Tulipa gesneriana) |
| Птушка | Чырвонаногі ібіс (Nipponia nippon) |
| Адміністрацыя | |
| Губернатар | Хірахіка Ідзуміда |
| Афіцыйны сайт (яп.) | |
Ніігата (яп.: 新潟県 Ніігата-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Цюбу на востраве Хонсю, Японія. Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Ніігата. Плошча прэфектуры складае 12 583,83 км²,[1] насельніцтва — 2 370 863 чалавека (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 188,41 чал./км².
Ніігата — адна з найбуйнейшых прэфектур Японіі, у ёй размяшчаецца найбольшая ў Японіі колькасць сінтаісцкіх свяцілішчаў. Яна з'яўляецца радзімай самурайскага заступніка Уэсугі Кэнсіна. Сучасная Ніігата вядомая сваімі папулярнымі горналыжнымі курортамі (Мёко).
Геаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ніігата мае выхад да Японскага мора. Яе тэрыторыя перасечана горамі, асабліва высокімі на межах з іншымі прэфектурамі. Да прэфектуры адносіцца астравы Садо і Авасіма. Ніігата размешчана ў адной з найбольш небяспечных сейсмічных зон. Тэрыторыя прэфектуры адпавядае гістарычнай правінцыі Этыго.
Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]У прэфектуры размешчана 20 гарадоў і 10 паветаў (7 пасёлкаў і 4 сёлы).
Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі і села
[правіць | правіць зыходнік]Пасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Сімволіка
[правіць | правіць зыходнік]Першая эмблема прэфектуры была прынята 23 жніўня 1963 года. Яна ўяўляе сабой акружнасць, якая перарываецца стылізаваным сімвалам катаканы «га» (яп.: ガ). Сцяг прэфектуры быў прыняты таксама 23 жніўня 1963 года[3]. Новая эмблема была зацверджана 27 сакавіка 1992 года. Хваля, намаляваная на эмблеме, сімвалізуе патэнцыял для бязмежнага развіцця прэфектуры[4].
Кветкай прэфектуры 23 жніўня 1963 гады абралі цюльпан Геснера, дзікай кветкай — прымулу (primula modesta, 1 сакавіка 2008), дрэвам — японскую камелію (27 жніўня 1966), а птушкай — чырвонаногага ібіса (13 верасня 1965)[4].
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 新潟県推計人口(平成22年6月1日現在) (яп.). Адміністрацыя прэфектуры Ніігата (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Ніігата. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ 県花、県章及び県旗 (яп.)(недаступная спасылка). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
- ↑ а б Symbols of Niigata (англ.). Niigata Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2012. Праверана 13 чэрвеня 2010.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ніігата- Афіцыйны сайт (яп.)
- НИИГАТА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Ніігата (прэфектура ў Японіі) (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
