Перайсці да зместу

Эфі Ахцыёглу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эфі Ахцыёглу
грэч. Έφη Αχτσιόγλου
Нараджэнне 4 студзеня 1985(1985-01-04) (39 гадоў)
Муж Dimitris Tzanakopoulos[d]
Партыя
Адукацыя
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эўтыхія (Эфі) Ахцыёглу (грэч. Ευτυχία (Έφη) Θ. Αχτσιόγλου; нар. 4 студзеня 1985, Яніца, Грэцыя) — грэчаская жанчына-палітык. Член партыі СІРЫЗА. Дэпутат парламента Грэцыі з 2019 года. Міністр працы, сацыяльнага страхавання і сацыяльнага забеспячэння ў 2016—2019 гадах.

Нарадзілася 4 студзеня 1985 года ў Яніцы.

Скончыла юрыдычны факультэт Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках, атрымала ступень бакалаўра з адзнакай, а ў 2009 годзе — ступень магістра з адзнакай са спецыялізацыяй у галіне міжнароднага публічнага права і палітычных навук. У 2014 годзе абараніла доктарскую дысертацыю па працоўным праве пад кіраўніцтвам прафесара Арыстыдзіса Казакоса (Αριστείδης Καζάκος).

У 2009—2013 гадах працавала на юрыдычным факультэце Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках. Таксама працавала адвакатам, даследчыкам у некамерцыйнай арганізацыі Centre of International and European Economic Law (Κέντρο Διεθνούς και Ευρωπαϊκού Οικονομικού Δικαίου; скар. CIEEL/ΚΔΕΟΔ) у Салоніках, затым — палітычным саветнікам дэпутата Еўрапейскага парламента ад партыі СІРЫЗА.

З’яўляецца членам Цэнтральнага Камітэта СІРЫЗА[1].

5 лістапада 2016 года атрымала партфель міністра працы і сацыяльнай абароны. Стала самым маладым (31 год) міністрам у другім кабінеце Цыпраса[1][2].

Па выніках парламенцкіх выбараў 7 ліпеня 2019 года абраная дэпутатам.

Зноскі

  1. а б Новые министры правительства Греции приведены к присяге. РИА Новости (5 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2020. Праверана 12 красавіка 2020.
  2. Премьер-министр Греции произвел перестановки в правительстве. ТАСС (5 лістапада 2016). Архівавана з першакрыніцы 29 красавіка 2018. Праверана 12 красавіка 2020.