Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Універсітэт Арыстоцеля ў Салоніках
грэч. Αριστοτέλειο Πανεπιστήμιο Θεσσαλονίκης
Выява лагатыпа
Заснаваны 1925
Студэнты 95 000
Размяшчэнне Салонікі
Сайт auth.gr
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Універсітэт імя Арыстоцеля ў Салоніках (грэч. Αριστοτέλειο Πανεπιστήμιο Θεσσαλονίκης, часта завецца па-паспалітаму Арыстоцелеўскі ўніверсітэт) — самая буйная акадэмічная ўстанова як у самой Грэцыі, гэтак і наагул на Балканах, што дзейнічае у Салоніках. Заснаваны ў 1925 годзе па рэкамендацыі тагачаснага прэм’ер-міністра Александраса Папанастасіу ў час Другой Грэчаскай рэспублікі; спачатку зваўся Фесалоніцкі ўніверсітэт. Пераназваны ў 1954 годзе.

Універсітэт носіць імя філосафа Арыстоцеля, а эмблема ўніверсітэта паказвае св. Дзімітрыя Салунскага, які з’яўляецца апекуном горада Салонікі.

Універсітэт налічвае каля 12 факультэтаў. Большасць факультэтаў знаходзіцца на тэрыторыі ўніверсітэцкага гарадка (кампуса), размешчанага ў цэнтральнай частцы горада. Яго тэрыторыя складае каля 230 тыс. м². Іншыя факультэты і лабараторыі размешчаны як у межах горада, гэтак і за яго межамі.

У наш час у ім навучаецца 95 тыс. студэнтаў, у тым ліку 86 тыс. у бакалаўрыяце, 9 тыс. атрымлівае паслядыпломную адукацыю. Апроч таго, выкладчыцкі і навукова-даследчы склад налічвае 2248 чалавек, уключаючы 716 прафесараў, 506 ад'юнкт-прафесараў, 576 дацэнтаў, і 450 лектараў.

Асноўнай мовай навучання з’яўляецца навагрэчаская, у той жа самы час ва ўніверсітэце дзейнічае нямала аддзяленняў для замежных студэнтаў, на якіх выкладанне ажыццяўляецца на англійскай, французскай і нямецкай мовах.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]