Перайсці да зместу

Юзаф Зянковіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Зянковіч
Юзаф Зянковіч у мундзіры свайго партызанскага атраду
Род войскаў кавалерыя
Гады службы 1831
Званне маёр (вышэйшае)
Камандаваў партызанскі атрад, атрады рэгулярнай арміі
Бітвы/войны Паўстанне 1830—1831 гадоў: вызваленне Ашмяны, іншыя
Узнагароды і званні
залаты крыж ордэна Virtuti Militari

Юзаф Зянковіч (польск.: Józef Zieńkowicz (Zienkowicz)) — шляхціц, удзельнік паўстання 1830—1831 гадоў.

Быў земскім уладальнікам з Ашмянскага павета[1]. Быў адным з ініцыятараў і ўдзельнікам паўстанчага чыну ў Ашмянах[1][2]. Арганізаваў і кіраваў конным атрадам ашмянскага апалчэння, які выставіў сваім коштам граф Караль Пшаздзецкі; атрад адзначаўся мундзірамі, на якіх былі пашыты белыя рэбры і чарапы[1][3]. Пасля далучыўся да рэгулярнай арміі і перайшоў шлях да Варшавы[1]. Быў абраны дэпутатам паўстанчага сойма[1].

Быў узнагароджаны Залатым Крыжам ордэна Virtuti Militari[1].

Зноскі

  1. а б в г д е За вольнасць і веру. Ігнацій Клюкоўскі і яго ўспаміны аб падзеях паўстання 1830—1831 гадоў: На польскай і беларускай мовах / Уклад., перакл., камент. В. В. Гарбачова. — Мінск: Лімарыус, 2007. (фрагмент)
  2. Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 231. (лікавая версія) (польск.)
  3. Powstanie powiatu oszmiańskiego. Z notatek Klukowskiego, (w:) Zbiór pamiętników o powstaniu Litwy w r. 1831 układany przez Felixa Wrotnowskiego, Paryż 1835 w Księgarni Polskiej, s. 235. (лікавая версія) (польск.)