Юзаф Харытон
Юзаф Харытон | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1909 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 8 студзеня 1975 (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Вучоба |
Юзаф Харытон (8 лістапада 1912, в. Крупіцы каля Сямятыч, Бельскі павет Гродзенскай губерні — 8 студзеня 1975) — мастак.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў мнагадзетнай сям'і. Пазней матэрыяльнае становішча вымусіла бацькоў пераехаць у в. Тумін, а затым у Высока-Літоўск. Скончыў школу і гімназію ў Высока-Літоўску. У 1928 годзе паступіў у Варшаўскую школу выяўленчых мастацтваў, але праз год спыніў навучанне і на працягу семестру быў вольным слухачом на аддзяленні мастацтва і скульптуры Кракаўскай Акадэміі прыгожых мастацтваў. У 1932 годзе Харытон вярнуўся ў Высока-Літоўск, быў чыноўнікам ў гміне, фатографам, распісваў касцёльныя крыпты.
Падчас 2-й сусветнай вайны дом Юзафа Харытона суседнічаў з гета. Пасля вайны займаўся рэканструкцыяй і роспісам касцёлаў і цэркваў. З сярэдзіны 1950-х гадоў, асэнсаваўшы убачанае ў Высокаўскім гета, мастак стварыў шмат твораў-сведчанняў Халакосту, якія прынеслі яму вядомасць, асабліва за мяжой.
У 1964 годзе пераехаў ў Сямятычы, уступіў у Саюз польскіх мастакоў, займаўся творчасцю. Працаваў інструктарам жывапісу ў павятовым Доме культуры.
Найбольш вядомыя яго карціны «Камянец-Літоўск. Ветракі», «Камянец-Літоўск. Школьная вуліца», «Камянец-Літоўск. Вежа з боку вуліцы Пахілай».
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Волкович А. Высоковский Шагал: штрихи к портрету художника Юзефа Харитона // Брестский курьер № 33, 2007. — С. 22.
- Мусевіч Г. Юзэф Харытон — мастак незвычайны // Навіны Камянеччыны, 1 верасня 2007. — С. 7;