Юліус Аамісеп
Юліус Аамісеп | |
---|---|
эст.: Julius Aamisepp | |
Дата нараджэння | 1 верасня 1883[1] |
Дата смерці | 19 студзеня 1950[1] (66 гадоў) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | памолаг |
Навуковае званне | |
Узнагароды |
Юліус Аамісеп (эст.: Julius Aamisepp, 1 верасня 1883 — 19 студзеня 1950) — эстонскі селекцыянер-раслінавод, член-карэспандэнт АН Эстонскай ССР, загадчык аддзела селекцыі Дзяржаўнай Іыгеўскай селекцыйнай станцыі. Заслужаны дзеяч навукі Эстонскай ССР (1945).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў парафіяльнай школе (1893—1897), у пачатковай школе (1897—1900), у сярэдняй школе (1900—1903), у вайсковай інжынернай школе ў Санкт-Пецярбургу (1903—1905, выключаны за ўдзел у рэвалюцыйнай дзейнасці). У 1914—1917 гг. артылерыйскі афіцэр Рускай імператарскай арміі, удзельнік Першай сусветнай вайны.
З 1907 года на хутары бацькі пачаў ставіць вопыты і займацца селекцыяй гатункаў. З 1920 па 1950 год загадчык аддзела бульбы, агародніны і бабовых раслін Йыгеваскай селекцыйнай станцыі. Селекцыянер бульбы, гароху, цыбулі, яблынь, чорных і чырвоных парэчак.
Член-карэспандэнт АН Эстонскай ССР (1946, першы склад). Сталінская прэмія 1948 года — за вывядзенне новых ракаўстойлівых гатункаў бульбы «Калеў», «Кунгла», «Іыгева», «Віруланэ», «Лінда», якія атрымалі шырокае распаўсюджванне ў ЭССР і ў шэрагу абласцей РСФСР і БССР.
Заслужаны дзеяч навукі Эстонскай ССР (1945). Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Зноскі
- ↑ а б Julius Aamisepp // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.