Перайсці да зместу

Юлія Аляксандраўна Гайдукова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юлія Аляксандраўна Гайдукова
Дата нараджэння 14 ліпеня 1981(1981-07-14) (43 гады)
Род дзейнасці мастацтвазнаўца, дызайнер
Месца працы
Альма-матар
Член у

Юлія Аляксандраўна Гайдукова (нар. 14 ліпеня 1981) — беларуская мастацтвазнаўца, дызайнер. Кандыдат мастацтвазнаўства.

Скончыла ў 2004 годзе Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (факультэт дызайну, кафедра дызайну касцюма і тканін, спецыяльнасць «Мадэляванне адзення»). У 2005 годзе там жа скончыла магістратуру і ў 2008 годзе аспірантуру, кандыдацкая дысертацыя «Сцэнічнае ўвасабленне беларускага народнага касцюма ў другой палове XX — пачатку XXI ст.». У 2009 годзе прысвоена вучоная ступень кандыдата мастацтвазнаўства.

У 2004—2005 гады выкладчык каледжа лёгкай прамысловасці. З 2009 года дацэнт кафедры дызайну Інстытута сучасных ведаў імя А. М. Шырокава.

Спецыяліст у галіне дызайну адзення, займаецца даследаваннем інтэрпрэтацыйных працэсаў у праектаванні аб’ектаў, крыніцай натхнення для якіх служыць народнае мастацтва. З 2004 года член Беларускага саюза дызайнераў. У 2017 годзе адбылася персанальная выстава «Замілаванне простым» у Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь.

Выбраная бібліяграфія

[правіць | правіць зыходнік]
  • Песня пра долю: з гісторыі сцэнічнага касцюма ансамбля «Песняры» / Ю. А. Гайдукова // Роднае слова. — 2009. — № 4. — С. 105—107.
  • Касцюмы «Песняроў» як адлюстраванне на­цы­­я­на­ль­на­га вобраза беларуса / Ю. А. Гайдукова // Роднае слова. — 2009. — № 11. — С. 105—107.
  • Шляхетныя касцюмы «Песняроў» / Ю. А. Гай­­ду­ко­ва // Беларускае мастацтва ў дыялогу культур: зб. навук. арт. / Бел. дзярж. акад. мас­тац­т­ваў; склад. і навук. рэд. Н. С. Валанцэвіч. — Мінск, 2009. — С. 141—144.
  • Этапы развіцця беларускага народнага сцэ­ніч­на­га кас­цю­ма / Ю. А. Гайдукова // Пытанні мастацтвазнаўства, эт­наг­ра­фіі і фа­ль­к­ла­рыс­ты­кі / Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фа­ль­к­ло­ру імя К. Крапівы НАН Беларусі; навук. рэд. А. І. Лакотка. — Мінск, 2009. — Вып. 6 — С. 564—570.
  • Сучасныя метады сцэнічнай інтэрпрэтацыі бе­­ла­рус­ка­га народнага касцюма / Ю. А. Гайдукова // Весці НАН Бела­ру­сі. Се­рыя гума­ні­тар­ных навук. — 2010. — № 3. — С. 82-86.