Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава
(ІСВ імя Шырокава)
Міжнародная назва Shirokov Institute of Contemporary Knowledge
Ранейшыя назвы Інстытут сучасных ведаў
Заснаваны 1990
Тып недзяржаўны
Рэктар Аляксандр Львовіч Капілаў
Метро Маскоўская
Юрыдычны адрас Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Філімонава, 69
Сайт isz.minsk.by
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава (руск.: Институт современных знаний имени А. М. Широкова) — недзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова Беларусі.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны ў кастрычніку 1990 года акадэмікам НАН Беларусі А. М. Шырокавым як «Гасразліковы інстытут сучасных ведаў».

У 1994 годзе навучальная ўстанова перайменавана ў «Недзяржаўны інстытут сучасных ведаў».

У 2004 годзе пераназваны ў Прыватную ўстанову адукацыі «Інстытут сучасных ведаў імя А. М. Шырокава» ў гонар свайго заснавальніка[1].

Да 2005 года дзейнічалі філіялы ІСВ у гарадах Гродна, Віцебск і Брэст, якія былі закрыты Мінадукацыяй РБ як неадпавядаючыя патрабаванням[2][3].

Структура[правіць | правіць зыходнік]

Інстытут сучасных ведаў. Уваход. Люты 2018 г.
  • Факультэт мастацтваў
    • Кафедра мастацкай творчасці і прадзюсерства
    • Кафедра дызайну
  • Гуманітарны факультэт
    • Кафедра міжкультурнай камунікацыі
    • Кафедра культуралогіі
    • Кафедра сацыяльна-гуманітарных дысцыплін і менеджменту
  • Кафедра вышэйшай матэматыкі і інфарматыкі

Таксама дзейнічае бібліятэка і савет інстытута.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Мастацтва эстрады:
    • Інструментальная музыка
    • Камп’ютарная музыка
    • Спевы
  •   Дызайн:
    • Прадметна-прасторавага асяроддзя
    • Касцюма і тканін
    • віртуальнага асяроддзя
  • Культуралогія (прыкладная)
  • Лінгвістычнае забеспячэнне міжкультурных камунікацый (міжнародны турызм)
  • Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны (культурная спадчына і турызм)

Цікавыя факты пра ІСВ[правіць | правіць зыходнік]

  • З’яўляецца першым прыватным ВНУ Беларусі (заснаваны як гасразліковы)
  • У чэрвені 2016 года падчас змены маршрута аўтобуса 87с з’явіўся прыпынак у гонар інстытута[4]

Рэктары[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Згодна з рашэннем Мінгарвыканкама № 8 от 15 студзеня 2004 г.
  2. Інстытут сучасных ведаў — чарговая ахвяра ўладаў? // Радыё Свабода
  3. Тэрэса Базылевіч Валютныя студэнты Архівавана 18 мая 2021. // gazeta.grodno.by
  4. [1]
  5. Згодна з асабістай старонкі Ганны Бонд УКантакце
  6. Згодна з асабістай старонкі Паліны Гавароўскай(недаступная спасылка) УКантакце

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]