Перайсці да зместу

Юліянэ Зайфарт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юліянэ Зайфарт
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя скачкі на лыжах з трампліна[1]
Нарадзілася 19 лютага 1990(1990-02-19) (34 гады)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юліянэ Зайфарт (ням.: Juliane Seyfarth; нар. 19 лютага 1990 года, Айзенах, Цюрынгія, Германія) — нямецкая скакуха з трампліна, удзельніца зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года, двухразовая чэмпіёнка свету 2019 года ў камандных спаборніцтвах.

Спартыўная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У скачкі Юліянэ прыйшла з горных лыж, якімі займалася з дзяцінства.

З сезона 2011/12 пачала ўдзельнічаць у Кубку свету па скачках з трампліна сярод жанчын. У сваім першым сезоне яна рэгулярна ўваходзіла ў трыццатку найлепшых.

15 лютага 2014 года выйграла Кантынентальны кубак у Лахці. Гэта была яе першая сур’ёзная перамога ў скачках.

Удзельнічала ў Чэмпіянаце свету па лыжных відах спорту 2015 года ў Фалуне. У індывідуальным спаборніцтве яна заняла 14-е месца.

У Алімпійскім сезоне некалькі разоў уваходзіла ў першую дзясятку і тым самым заваявала месца ў зборнай камандзе Германіі на зімовыя Алімпійскія гульні 2018 года. У індывідуальным спаборніцтве ў выніку заняла дзясятае месца.

Сезон 2018/2019 года ў скачках у жанчын стартаваў у нарвежскім Лілехамеры, дзе нямецкая спартсменка перамагла на этапе Кубка свету. Для яе гэта першая перамога і першы подыум на Кубку свету.

Зноскі

  1. FIS database Праверана 26 красавіка 2022.