Юрый Аляксандравіч Тарасюк
Юрый Аляксандравіч Тарасюк | |
---|---|
Дата нараджэння | верасень 1913 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | невядома |
Род дзейнасці | навуковец |
Месца працы | |
Партыя | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юрый Аляксандравіч Тарасю́к (верасень 1913, в. Лявонавічы, Слонімскі павет, Гродзенская губерня, цяпер Дзятлаўскі раён — ?) — беларускі навуковец.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў верасні 1913 года ў вёсцы Лявонавічы Слонімскага павета ў сялянскай сям’і. У 1927 годзе ўступіў у КСМЗБ. Падчас арышту навукова-тэхнічны супрацоўнік БелАН[1].
Арыштаваны 29.8.1933 у Менску па адрасе: вул. Вакзальная, д. 21/2. Асуджаны паводле пастановы калегіі АДПУ 9.1.1934 як «член контррэвалюцыйнай арганізацыі БНЦ» да 10 гадоў працоўна-папраўчых работ і 5 гадоў пазбаўлення волі[1].
Этапаваны, хутчэй за ўсё, ва Ухта-Пячорскі канцлагер, затым пераведзены (10.5.1938) у Варкута-Пячорскі канцлагер НКУС Комі АССР. Вызвалены ў 1944. Другі раз арыштаваны і 29.7.1950 асуджаны асобай нарадай НКУС на ссылку ў Карагандзінскую вобласць. Вызвалены 10.8.1954. Далейшы лёс невядомы[1].
Рэабілітаваны 1.9.1956 трыбуналам БВА па першай (No 10182-с, спынена 16.8.1956, захоўваецца ў архіве КДБ Беларусі) і другой справах[1].
Зноскі
- ↑ а б в г ТАРАСЮК Юрый Аляксандравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- ТАРАСЮК Юрый Аляксандравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 3. Кніга 2 / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Мн., 2005.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрый Аляксандравіч Тарасюк
- Нарадзіліся ў 1913 годзе
- Нарадзіліся ў Слонімскім павеце (Расійская імперыя)
- Супрацоўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Члены Камуністычнага саюза моладзі Заходняй Беларусі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Вязні ГУЛАГа
- Справа Беларускага нацыянальнага цэнтра
- Рэабілітаваныя ў СССР
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Нарадзіліся ў Дзятлаўскім раёне