Карагандзінская вобласць

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карагандзінская вобласць
каз.: Қарағанды облысы
Герб
Герб
Краіна

Казахстан

Статус

вобласць

Уваходзіць у

Цэнтральны Казахстан

Адміністрацыйны цэнтр

Караганда

Найбуйнейшыя гарады

Караганда, Цеміртау, Жэзказган, Сатпаеў, Балхаш, Шахцінск

Дата ўтварэння

10 сакавіка 1932

Афіцыйныя мовы

казахская (дзяржаўная), руская (афіцыйная)

Насельніцтва (2017)

1 380 165[1] (8,6 %, 5-е месца)

Шчыльнасць

3,17 чал./км² (15-е месца)

Нацыянальны склад

казахі 49,75 %
рускія 36,98 %
украінцы 3,21 %
немцы 2,41 %
татары 2,30 %
іншыя 5,35 % (2015 г.)[2]

Плошча

427 982 км²
(15,7 %, 1-е месца)

Вышыня
над узроўнем мора
 • Найвышэйшы пункт
 • Сярэдняя вышыня



 1500 м
 500 м

Карагандзінская вобласць на карце

Часавы пояс

UTC+6

Абрэвіятура

Кар

Код ISO 3166-2

KZ-KAR

Тэлефонны код

+7 721

Паштовыя індэксы

100000

Інтэрнэт-дамен

karaganda-region.gov.kz

Код аўтам. нумароў

M,К,09

Афіцыйны сайт
Commons-logo.svg Карагандзінская вобласць на Вікісховішчы

Карагандзінская вобласць (каз.: Қарағанды облысы) — вобласць у цэнтральнай частцы Казахстана, знаходзіцца ў самым цэнтры кантынента Еўразія, амаль роўнааддалена ад Паўночнага Ледавітага і Індыйскага, Атлантычнага і Ціхага акіянаў. Клімат рэзка-кантынентальны і вельмі засушлівы. Вобласць займае найболей узнёслую частку Казахскага драбнасопачніка — Сары-Аркі.

У наш час Карагандзінская вобласць — самая буйная па тэрыторыі і прамысловым патэнцыяле, багатая мінераламі і сыравінай. Тэрыторыя вобласці ў новых межах складае 427 982 км² (15,7 % агульнай плошчы тэрыторыі Казахстана), займае 49-ае месца ў спісе найбуйнейшых адміністрацыйных адзінак першага ўзроўню ў свеце. У вобласці жыве амаль дзясятая частка ўсяго насельніцтва Казахстана.

На поўначы мяжуе з Акмолінскай вобласцю, на паўночным усходзе — з Паўладарскай, на ўсходзе — з Усходне-Казахстанскай, на паўднёвым усходзе — з Алмацінскай, на поўдні — з Жамбылскай, Паўднёва-Казахстанскай і Кызылардзінскай, на захадзе — з Акцюбінскай і на паўночным захадзе — з Кастанайскай.

Індэкс дарог M.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]