Яан Тальтс
Выгляд
Яан Тальтс | |
---|---|
эст.: Jaan Talts | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | мужчынскі пол |
Спецыялізацыя | цяжкая атлетыка |
Нарадзіўся |
19 мая 1944[1] (80 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 174 см |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Яан Тальтс (англ.: Jaan Talts; нар. 19 мая 1944 года, пас. Масіяру, Пярнускі раён, Эстонская ССР) — эстонскі цяжкаатлет, алімпійскі чэмпіён і сярэбраны прызёр СССР (1969). Віцэ-прэзідэнт EWF.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Яан Тальтс нарадзіўся 19 мая 1944 года ў пасёлку Масіяру Пярнускага раёна, Эстонскай ССР. Скончыў Ціхеметсаскі сельскагаспадарчы тэхнікум у 1963 годзе. Выступаў за Добраахвотнае спартовае таварыства «Йыуд» (Талін). Член КПСС з 1974 года.
Выступаў у паўцяжкай (да 90 кг) і цяжкай (да 110 кг) вазе. Увайшоў у складзены ў 1999 годзе па выніках пісьмовага і анлайн-галасавання спіс 100 вялікіх дзеячаў Эстоніі XX стагоддзя.
Спартыўныя дасягненні
[правіць | правіць зыходнік]- Чэмпіён Алімпійскіх гульняў у Мюнхене (1972).
- Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у Мехіка (1968)
- Двухразовы чэмпіён свету (1970, 1972).
- Двухразовы сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету (1968, 1969).
- Чатырохразовы чэмпіён Еўропы (1968—1970, 1972).
- Трохразовы чэмпіён СССР (1967, 1968, 1972).
- Сярэбраны прызёр чэмпіянату СССР (1966).
- Устанавіў 43 рэкорды свету (1967—1973).
Зноскі
- ↑ Jaan Talts // Eesti spordi biograafiline leksikon Праверана 9 кастрычніка 2017.