Якаў Мадэставіч Гакель
Якаў Мадэставіч Гакель | |
---|---|
Род дзейнасці | бортынжынер |
Дата нараджэння | 30 красавіка (12 мая) 1874 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 снежня 1945[2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Якаў Якаўлевіч Гакель |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў Мадэставіч Гакель (30 красавіка (12 мая) 1874, Іркуцк — 12 снежня 1945, Ленінград) — савецкі інжынер, які ўнёс значны ўклад у развіццё айчыннага самалёта- і цеплавозабудавання першай паловы XX стагоддзя, вучоны-электратэхнік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся Якаў Мадэставічч Гакель 12 мая 1874 года ў Іркуцку, у сям’і ваеннага інжынера Мадэста Васільевіча Гакеля (1839—1909). Скончыў Пецярбургскі электратэхнічны інстытут (1897), пасля чаго адправіўся працаваць у Сібір (на Ленскія капальні, каля г. Бадайбо). У Сібіры ён прымаў удзел у дабудоўцы гідраэлектрастанцыі і пракладцы ад яе да капалень першай у Расіі высакавольтнай лініі электраперадачы.
У 1903 годзе Гакель вяртаецца ў Пецярбург, дзе пачынае выкладаць у Электратэхнічным інстытуце, адначасова прымаў удзел у праектаванні і будаўніцтве электрычнага пецярбургскага трамвая. На атрыманую за гэта ад Акцыянернага таварыства Вестынгаўз прэмію ў 1909 годзе пачаў распрацоўваць першы самалёт («Гакель-I»). У гэтым жа годзе сумесна з С. С. Шчацініным заснаваў першае ў Расіі авіябудаўнічае прадпрыемства — Першае расійскае таварыства паветраплавання «С. С. Шчацінін».
Агулам да 1924 года ён спраектаваў каля паўтары дзясятка самалётаў, дзесяць з якіх былі пабудаваныя, а пяць ці шэсць змаглі падняцца ў паветра. Яго аэрапланы рознай канструкцыі (сярод якіх быў першы ў Расіі самалёт-амфібія) прымалі ўдзел у выставах, усталёўвалі рэкорды, аднак не будаваліся прамысловымі серыямі. Адсутнасць заказаў прывяло да таго, што ў 1912 годзе канструктар быў вымушаны адмовіцца ад актыўнай дзейнасці ў галіне авіяцыі, хоць займаўся распрацоўкай новых самалётаў і пазней. Прадстаўленыя ім у пачатку 1920-х гадоў праекты не былі рэалізаваны з-за недахопу сродкаў ва ўмовах разрухі пасля Грамадзянскай вайны.
У 1920-х гадах пачынае займацца цеплавозабудаваннем, і 5 жніўня 1924 года на пуці Балтыйскага суднабудаўнічага завода выходзіць пабудаваны па яго праекце цеплавоз ЩЭЛ1, адзін з першых у свеце. У 1934 годзе Гакель сканструяваў паравы трактар, распрацаваная ім паравая ўстаноўка выкарыстоўвалася таксама на рачных катарах.
З 1936 года выкладаеў у Ленінградскім інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту. Аўтар шматлікіх навуковых прац і вынаходак. Памёр 12 снежня 1945 г. у Ленінградзе. Пахаваны на Літаратарскіх мастках.
Зноскі
- ↑ а б Гаккель Яков Модестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Гаккель Яков Модестович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Га́ккель Яков Модестович // Санкт-Петербург. Петроград. Ленинград: Энциклопедический справочник (руск.) / Ред. коллегия: Белова Л. Н., Булдаков Г. Н., Дегтярев А. Я. и др.. — М.: Большая Российская Энциклопедия, 1992. — С. 143. — 687 с. — 80 000 экз. — ISBN 5-85270-037-1.
- Асобы
- Нарадзіліся 12 мая
- Нарадзіліся ў 1874 годзе
- Нарадзіліся ў Іркуцку
- Памерлі 12 снежня
- Памерлі ў 1945 годзе
- Памерлі ў Санкт-Пецярбургу
- Пахаваныя на Літаратарскіх мастках
- Выкладчыкі Санкт-Пецярбургскага электратэхнічнага ўніверсітэта
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Заслужаныя дзеячы навукі і тэхнікі РСФСР
- Авіяканструктары СССР
- Вынаходнікі Расійскай імперыі
- Піянеры авіяцыі