Якаў Фак
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Арыгінальнае імя | харв.: Jakov Fak | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1987 (37 гадоў) Рыека, Югаславія |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Славенія Харватыя |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пражыванне | Мркопаль, Харватыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост/Вага | 185 (см)/75 (кг) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Сямейнае становішча | халасты | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Захапленні | веласіпед | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трапнасць стральбы | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Паводле даных за | 2011-2012 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная трапнасць | 84% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Лежачы | 88% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Стоячы | 81% | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Кар’ера (Кубак свету) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Перамог | 3 | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Асабістых подыумаў | 12 ( × 3 + × 3 + × 6) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Подыумаў у эстафетах | 1 ( × 0 + × 1 + × 0) | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Якаў Фак (харв.: Jakov Fak; нар. 1 жніўня 1987 года, Рыека, Югаславія) — славенскі біятланіст, да сезона 2010/11 выступаў за Харватыю. Уладальнік залатога і сярэбранага медалёў чэмпіянату міру 2012, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2018, бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 і чэмпіянатаў свету па біятлоне 2009 і 2013 гадоў.
У біятлоне з 2001 года. У тым жа 2001 стаў членам нацыянальнай зборнай Харватыі. Да сезону 2008—2009 асаблівых спартыўных поспехаў не меў, аднак ужо на першым этапе Кубка свету ў Эстэрсундзе Якаў патрапіў у «ачкі», стаўшы 37 м у спрынце, а ўжо на трэцім этапе ў Хохфільцэне стаў 15-м у індывідуальнай гонцы. На чэмпіянаце свету 2009 трапляў у ачкі ў спрынце, дзе стаў 14-м, пераследзе, у якім быў 25-м, а ў індывідуальнай гонцы заваяваў бронзавы медаль. Гэта быў першы медаль у біятлоннай гісторыі Харватыі. Праз год Якаву трэба было заваяваць для Харватыі яшчэ адзін, яшчэ больш каштоўны бронзавы медаль.
На цырымоніі адкрыцця Алімпійскіх гульняў у Ванкуверы Якаў нёс сцяг зборнай Харватыі. У спрынце 10 км Фак нечакана, не дапусціўшы ніводнага промаху, падняўся на трэцюю прыступку п'едэстала гонару, прынёсшы першы ў гісторыі алімпійскі медаль у біятлоне для Харватыі. Гонка пераследу склалася не так удала, зарабіўшы 4 штрафныя кругі ён апусціўся на 25 месца. У індывідуальнай гонцы 4 промахі і 48-ы час на трасе прывялі да 51-га месца ў фінішным пратаколе. Выступаючы другі раз у кар'еры ў мас-старце, Якаў паспяхова завяршыў сваё выступленне на Алімпійскіх гульнях, заняўшы 9 месца. Пры гэтым, да апошняга агнявога рубяжа ён захоўваў шанцы здабыць яшчэ адзін алімпійскі медаль.
Каб мець магчымасць выступаць у эстафетных гонках і нармальна трэніравацца, спартсмен у ліпені 2010 перайшоў пад сцяг Славеніі. Чэмпіянат свету 2011 года Якаў прапусціў з-за праблем з паказальным пальцам правай рукі, які спартсмен адмарозіў на этапе Кубка свету ў Форт-Кенце.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якаў Фак
- Профіль IBU (англ., ням.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1987 годзе
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Біятланісты паводле алфавіта
- Нарадзіліся ў Рыецы
- Біятланісты Славеніі
- Біятланісты Харватыі
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2010 года
- Бронзавыя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2010 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2014 года
- Біятланісты на зімовых Алімпійскіх гульнях 2018 года
- Чэмпіёны свету па біятлоне
- Сярэбраныя прызёры зімовых Алімпійскіх гульняў 2018 года