Ян Абрагімавіч Крычынскі
Ян Абрагімавіч Крычынскі | |
---|---|
Смерць | каля 1650 |
Род | Крычынскія |
Бацька | Абрагім Асанавіч Кадышэвіч |
Маці | Ягенка Карчэўская[d] |
Дзеці | Аляксандр Крычынскі |
Ян Абрагімавіч Крычынскі (? — каля 1650) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў татарскага княжацкага роду Крычынскіх герба «Радван» зменены. Сын Абрагіма Асанавіча Кадышэвіча.
Служыў у каралеўскай надворнай казацкай харугве, 12 сакавіка 1633 года атрымаў званне маршалка татарскага найманскага Віленскага ваяводства, 22 снежня 1646 года саступіў маршалкоўства брату Геляшу Абрагімавічу. 1 красавіка 1636 года атрымаў новазаснаваную пасаду харужага татарскага дарагабужскага северскага, а таксама землі ў Дарагабужскім павеце Смаленскага ваяводства пасля татараў, што перайшлі на бок Расіі ў час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1632—1634 гадоў. Яму падпарадкоўваліся татары, якім былі падараваны землі з абавязкам ваеннай службы пры Дарагабужскім замку.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Станіслаў Думін. Крычынскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх