Перайсці да зместу

Ян Блокхёйсен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канькабежац
Ян Блокхёйсен
Агульная інфармацыя
Поўнае імя нідэрл.: Jan Blokhuijsen
Грамадзянства Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Дата нараджэння 1 красавіка 1989(1989-04-01) (35 гадоў)
Месца нараджэння Лангедэйк, Нідэрланды
Спецыялізацыя мнагаборства, камандная гонка
Тытулы
Чэмпіён свету 2
Асабістыя рэкорды
500 метраў 35.59 (2011)
1000 метраў 1:10.12 (2009)
1500 метраў 1:43.77 (2011)
3000 метраў 3:41.32 (2009)
5000 метраў 6:14.18 (2011)
10 000 метраў 13:00.03 (2011)
Алімпійскія гульні
Бронза Ванкувер 2010 камандная гонка
Срэбра Сочы 2014 5000 м
Чэмпіянаты свету
Бронза Калгары 2011 класічнае мнагаборства
Бронза Інцэль 2011 камандная гонка
Срэбра Масква 2012 класічнае мнагаборства
Золата Херэнвен 2012 камандная гонка
Золата Сочы 2013 камандная гонка
Чэмпіянаты Еўропы
Срэбра Калальба 2011 класічнае мнагаборства
Срэбра Будапешт 2012 класічнае мнагаборства
Срэбра Херэнвен 2013 класічнае мнагаборства
Золата Хамар 2014 класічнае мнагаборства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Блокхёйсен (нідэрл.: Jan Blokhuijsen, нар. 1 красавіка 1989) — канькабежац з Нідэрландаў. Чэмпіён свету ў каманднай гонцы (2012). Бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў 2010 у Ванкуверы ў каманднай гонцы, віцэ-чэмпіён Алімпійскіх гульняў 2014 на дыстанцыі 5000 м, двойчы бронзавы прызёр чэмпіянатаў свету, двухразовы срэбны прызёр чэмпіянату Еўропы.

Першапачаткова бегаў як на каньках, так і на роліках, дзе перамагаў у юніёрскіх спаборніцтвах у Нідэрландах і ў Еўропе. Пазней сканцэнтраваўся на канькабежным спорце. У 2008 годзе выйграў чэмпіянат свету сярод юніёраў.

На Алімпіядзе ў Ванкуверы заняў 9-е месца на дыстанцыі 5000 м і стаў бронзавым прызёрам у каманднай гонцы сумесна са Свенам Крамерам, Маркам Тэйтэртам і Сімонам Кейперсам. У забегу за 3-е месца каманда Нідэрландаў ўстанавіла Алімпійскі рэкорд.

Праз год у 2011 годзе стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (прайграў Івану Скобраву) і бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў класічным мнагабор'і. На чэмпіянаце свету па асобных дыстанцыі ў Інцэле заняў трэцяе месца ў каманднай гонцы.

У 2012 годзе зноў стаў срэбным прызёрам чэмпіянату Еўропы (саступіў Свену Крамеру), стаў другім на чэмпіянаце свету ў класічным мнагабор'і і чэмпіёнам свету ў каманднай гонцы, разам з Кунам Вервеем і Свенам Крамерам.

У 2013 годзе трэці раз запар узяў срэбра чэмпіянату Еўропы. На чэмпіянаце свету выступіў менш удала (11-е месца), як высветлілася пазней, спад адбыўся з-за кішачнай інфекцыі (інфекцыйны монануклеёз).[1] У сакавіку 2013 года пасля канфлікту з трэнерам Герардам Кемкерсам абвясціў аб сыходзе з каманды TVM, у якой ён некалькі гадоў трэніраваўся разам са Свенам Крамерам, па заканчэнні сезона.[2]

Навучаецца ва Універсітэце Гронінген.

Зноскі

  1. Blokhuijsen had Pfeiffer, Kemkers boos Архівавана 9 сакавіка 2013. // schaatsen.nl/ANP 04-03-2013 (гал.)
  2. Blokhuijsen na dit seizoen weg bij TVM // ANP/schaatsen.nl 11-03-2013 (гал.)