Ян Вэнжык

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ян Вэнжык
Jan Wężyk
Ян Вэнжык
Герб
Інтэррэкс Рэчы Паспалітай
1632 — 1633
Папярэднік Станіслаў Карнкоўскі
Пераемнік Мацей Любенскі
Прымас Польшчы і гнезненскі архібіскуп
1627 — 1638
Папярэднік Генрык Фірлей
Пераемнік Ян Ліпскі
Біскуп пазнаньскі
1624 — 1627
Папярэднік Анджэй Апалінскі
Пераемнік Мацей Любенскі
Сцяг Біскуп пшамысльскі
1619 — 1624
Папярэднік Станіслаў Сіцінскі
Пераемнік Ахацы Грахоўскі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, юрыст, выдавец, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 1575(1575)
Смерць 27 мая 1638(1638-05-27)
Пахаванне
Дынастыя Вэнжыкі[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ян Вэ́нжык (Вонжык) (польск.: Jan Wężyk; 1575, Воля Вэнжыкова — 27 мая 1638, Ловіч) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, біскуп пшамысльскі (1619—1624), архібіскуп пазнаньскі (1624—1627), архібіскуп гнезненскі і прымас Польшчы (16271638), інтэррэкс, часовы глава Рэчы Паспалітай у перыяд міжкаралеўя (16321633), каралеўскі сакратар, духоўны пісьменнік. Доктар абодвух правоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Прадстаўнік шляхецкага роду герба «Вонжык». Вучыўся ў езуіцкім калегіуме ў Калішы, затым у Кракаве, потым — у 7 гадоў у Рыме. Атрымаў навуковую ступень доктара абодвух правоў.

Па вяртанні ў Польшчу хутка падняўся па кар'ернай лесвіцы духоўнай іерархіі. Быў архідыяканам Любліна, канонікам у Кракаве, прарэктарам сандамірскім.

З 1614 — архідыякан у Варшаве. Служыў сакратаром караля Жыгімонта III Вазы, спецыялізаваўся на італьянскіх справах.

У 1619 г. быў прызначаны біскупам пшамысльскім, у 1624 — біскупам пазнаньскім, у 1626 г. стаў гнезненскім архібіскупам і прымасам Рэчы Паспалітай, і ў гэтым сане заставаўся да сваёй смерці ў 1638 г. На гэтай важнай пасадзе ён прымаў дзейны ўдзел і ў палітычным жыцці дзяржавы. Быў актыўным праціўнікам караля Жыгімонта III у справе абрання на маскоўскі прастол яго сына каралевіча Уладзіслава IV.

Быў вядомы і як царкоўны пісьменнік. З сачыненняў яго найбольш вядомыя:

  • «Synodus provincialis Gnesneusis, A. D. 1628 die 22 Mai celebrata» (Krakow, 1629),
  • «Constitutiones Synodorum Metropolitanae Ecciesiae Gnesnensis Provincialium» (1637)
  • «Synodus Provincialis Gnesnensis» (1634).

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]