Перайсці да зместу

Яўгенія Маркаўна Альбац

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Яўгенія Маркаўна Альбац
руск.: Евгения Марковна Альбац
Род дзейнасці палітычны журналіст, радыёвядучы, грамадская дзяячка, пісьменніца, галоўны рэдактар, журналістка, палітолаг, журналіст-расследавальнік, гісторык
Дата нараджэння 5 верасня 1958(1958-09-05) (66 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Веравызнанне іўдаізм
Муж Yaroslav Golovanov[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Яўгенія Маркаўна Альбац (нар. 5 верасня 1958, Масква) — расійская палітычная журналістка, палітолаг, грамадская дзяячка і пісьменніца.

У 1986—1992 гадах Альбац працавала аглядальнікам у «Маскоўскіх навінах». З 1995 года супрацоўнічала з газетамі «Известия», «Новая газета» і «Коммерсантъ». З 2004 года па люты 2022 года — вядучая аўтарскай праграмы «Поўны Альбац» на радыёстанцыі «Эхо Москвы», а таксама рэгулярны госць праграмы «Асаблівая думка». З 2009 года — галоўны рэдактар часопіса The New Times.

У 1994—1996 гадах навучалася ў магістратуры факультэта палітычных навук Гарвардскага ўніверсітэта, пасля чаго чытала лекцыі пра палітычную сістэму СССР і Расіі ў шэрагу вядучых універсітэтаў ЗША. У студзені 2004 года Альбац абараніла ў Гарвардскім універсітэце доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «палітычныя навукі». З 2003 года — прафесар кафедры агульнай паліталогіі Вышэйшай школы эканомікі.

Член грамадскай рады Расійскага яўрэйскага кангрэса.

Зноскі

  1. Матэматычная генеалогія — 1997.
  2. https://www.icij.org/journalists/yevgenia-albats/ Праверана 28 чэрвеня 2023.