Ёрмунганд

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Тор спрабуе злавіць Сусветнага Змея. Выява ўзята з ісландскага манускрыпта XVII стагоддзя

Ёрмунганд (['jœrmuŋgandr] — «веліканскі кій»), таксама названы Мідгардсарм — марскі змей з скандынаўскай міфалогіі, сярэдні сын Локі і веліканкі Ангрбоды.

Агульныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Тор змагаецца з Сусветным змеем, Генры Фуслі, 1788.

Паводле «Малодшай Эды», Одзін забраў у Локі траіх дзяцей — Фенрыра, Хель і Ёрмунганда, якога кінуў у акіян, што абмываў Мідгард. Змей вырас такім велізарным, што аперазаў усю Зямлю і ўчапіўся ў свой уласны хвост. За гэта Ёрмунганд атрымаў мянушку «Змея Мідгарда» ці «Сусветнага Змея». У Рагнарок (фінальнай бітве богаў) Мідгардсарм і Тор, быўшы вечнымі праціўнікамі, забіваюць адзін аднаго.

Ёрмунганд у папулярнай культуры[правіць | правіць зыходнік]

У відэагульнях[правіць | правіць зыходнік]

  • У гульні StarCraft адна са зграй Зергаў завецца Ёрмунганд (Jormungand Brood).
  • У гульні Tomb Raider: Underworld амаль уся сюжэтная лінія прысвечана германа-скандынаўскай міфалогіі, дзе згадваецца Ёрмунганд і іншыя багі. У канцы гульні галоўная гераіня спрабуе супрацьстаяць уваскрашэнню Ёрмунганда з дапамогай молата Тора.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Шаблон:Германа-скандынаўская міфалогія