Іаан Аўрамій
Іаан Аўрамій | |
---|---|
Род дзейнасці | астраном |
Іаан Аўрамій — астролаг і астраном, жыў у Канстанцінопалі і Міціленах каля 1370—1390 г.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Практыкаваў магію і складаў гараскопы для Андроніка IV і яго сына Іаана VII, з мэтай прадказання вынікаў іх барацьбы з Іаанам V і Мануілам II. Найважнейшым вынікам яго прац было выданне класічных тэкстаў па астралогіі. І. Аўрамій быў аўтарам трактатаў па астраноміі, у якіх адкідаў традыцыю Феадора Метахіта, Нікіфара Грыгары і Ісаака Аргіра, якая пайшла ад Пталемея, і кіраваўся ісламскай традыцыі, услед за такімі аўтарамі, як Рыгор Хіяніяд, Георгій Хрысакок і Феадор Меліценіёт. Заснаваная І. Аўраміям школа існавала прыкладна да 1410 г. Яго паслядоўнікамі былі Елеўтэрый Зебелен, таксама вядомы як Елеўтэрый Іліец (нар. 1343), і Дзіянісій[1].
Захавалася некалькі прац астранамічнага, астралагічнага, медыцынскага, магічнага і рытарычнага зместу, якія належаць І. Аўрамію і яго школе. Яны выдалі сачыненні Пталемея, псеўда-Пталемея, Гефесціёна Фіванскага, Алімпіядора Аляксандрыйскага і Рыторыя Егіпецкага. Для гэтых выданняў характэрны граматычныя папраўкі арыгінальнага тэксту, а таксама зменены парадак прадстаўлення тэхнічнага матэрыялу і дапаўненне новымі дэталямі. У рукапісах сустракаюцца і пераклады з арабскіх астралагічных тэкстаў, такіх як «Таінствы» Абу-Машара і «Уводзіны» Ахмеда Перса.
У 1376 г. Аўрамій напісаў трактат пра збліжэнні і супрацьстаянні Сонца і Месяца, заснаваны на «Новых табліцах» Ісаака Аргіра, крытычна перагледжаных, бо гэты аўтар, на меркаванне І. Аўрамія, кіраваўся Пталемеям, а не «Персідскімі табліцам», папулярнымі пасля Хрысыкока. У гэтым трактаце падлікі дат, а часам і асаблівасцяў 39 зацьменняў паміж 1376 і 1408 г. вяліся па абедзвюх гэтых табліцах. Так І. Аўрамій беспаспяхова спрабаваў даказаць, што дакладнасць апісання раўнадзенстваў па ісламскіх табліцах лепш, чым па табліцах Пталемея.
Зноскі
- ↑ PLP, nos. 6012, 5441.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Oxford Dictionary of Byzantium, 3 vols (ed. A. Kazhdan. Oxford University Press, 1996).
- Pingree 1971;
- Pingree D. // Prismata: 305-15;
- PLP, nos. 57.
- PLP.