Іаган Відман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іаган Відман
ням.: Johannes Widmann
Дата нараджэння 1462[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 1505[1] ці 1498[2]
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, невядома
Месца працы
Альма-матар

Іаган Відман (ням.: Johannes Widmann, каля 1460, Эгер — каля 1505, Лейпцыг) — нямецкі матэматык. Атрымаў вядомасць тым, што першым ужыў і апублікаваў сучасныя знакі плюсу і мінусу. У некаторых дакументах яго прозвішча перадаецца як Johannes Weidemann.

Пра яго жыццё вядома няшмат. У 1480-я гады Відман скончыў Лейпцыгскі ўніверсітэт, у якім затым працаваў выкладчыкам матэматыкі. Яго галоўная праца, у якой упершыню з’явіліся знакі плюсу і мінусу для аперацый складання і аднімання, звалася «Хуткі і прыемны разлік для ўсіх гандляроў» (ням.: Behende und Hubsche Rechenung auff allen Kauffmanschafft), апублікаваны ў Лейпцыгу ў 1489 годзе. Кніга змяшчала багаты практычны матэрыял і доўгі час карысталася попытам.

Зноскі

  1. а б Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 9 красавіка 2014.
  2. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.