Іван Іванавіч Калеснік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Калеснік
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 9 кастрычніка 1932(1932-10-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 чэрвеня 1979(1979-06-10) (46 гадоў)
Месца смерці
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік

Іван Іванавіч Калеснік (9 кастрычніка 1932, в. Грычына, Дзяржынскі нацыянальны польскі раён, БССР — 10 чэрвеня 1979, Мінск, БССР) — пісьменнік. Член Саюзу пісьменнікаў СССР з 1962 г.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Грычынскую сямігодку. У 1954 г. закончыў Мінскае педагагічнае вучылішча імя Н. К. Крупскай. Працаваў загадчыкам аддзела газеты «Чырвоная змена» (1954—1961), адначасова завочна вучыўся на факультэце журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта імя У. І. Леніна (1954—1958). Быў літсупрацоўнікам часопіса «Бярозка» (1962—1963), старшым рэдактарам на Беларускім радыё (1963—1965, 1967—1968), літсупрацоўнікам часопіса «Маладосць» (1968—1972). У 1967 г. закончыў Вышэйшыя літаратурныя курсы ў Маскве. У 1972—1979 гг. рэдактар выдавецтва «Мастацкая літаратура».

Першыя вершы надрукаваў у 1951 г. (газета «Піянер Беларусі»). Аўтар зборнікаў вершаў «Белыя каштаны» (1959), «Пяць сузор'яў» (1963), «Калі разам мы» (1967), «Інтэрнат» (1971), «Юнацтва» (1975), «Падарожнае» (вершы, пераклады, 1982). Перакладаў творы А. Суркова, М. Ціханава, М. Рыльскага, М. Нагнібеды, З. Нуры, М. Ханінава і іншых паэтаў.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Калеснік Іван Іванавіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Дзяржынскага р-на. — Мн.: БелТА, 2004. — С. 617—618. — 704 c.: іл. — ISBN 985-6302-64-1.