9 кастрычніка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| ← Кастрычнік → | ||||||
| п | а | с | ч | п | с | н |
| 1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
| 7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
| 14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
| 21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
| 28 | 29 | 30 | 31 | |||
| 2013 | ||||||
9 кастрычніка — дзвесце восемдзесят другі (дзвесце восемдзесят трэці ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1621: Войска Рэчы Паспалітай у бітве пад Хоцінам перамагло асманскую армію Асмана II.
- 1648: Войска ВКЛ на чале з Янушам Радзівілам пасля аблогі ўзяла Пінск.
- 1708: У ходзе Паўночнай вайны расійскія войскі ў бітве пры Лясной перамаглі шведаў.
- 1760: У ходзе Сямігадовай вайны расійскія войскі ўзялі Берлін.
- 1920: Дывізіі генерала Люцыяна Жалігоўскага занялі Вільню і Віленскі край.
- 1977: Паляцеў у космас Уладзімір Кавалёнак, ураджэнец вёскі Белае Крупскага раёна.
- 2006: Паўночная Карэя ўпершыню выпрабала сваю ядзерную зброю.
Нарадзіліся [правіць]
- 1757: Карл X Бурбон, кароль Францыі
- 1764: Пётр Канаўніцын, расійскі дзяржаўны і вайсковы дзеяч, вайсковы міністр (пам. 9.9.1822)
- 1820: Рыгор Бутакоў, расійскі ваенна-марскі і дзяржаўны дзеяч, адмірал, даследчык Чорнага мора (пам. 12.6.1882)
- 1835: Каміль Сен-Санс, французскі кампазітар і дырыжор
- 1852: Герман Эміль Фішэр, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі
- 1874: Мікалай Рэрых, рускі жывапісец, тэатральны мастак, археолаг, падарожнік, пісьменнік, філосаф, грамадскі дзеяч (пам. 13.12.1947)
- 1879: Макс фон Лаўэ, нямецкі фізік
- 1892: Іва Андрыч, югаслаўскі пісьменнік
- 1906: Леапольд Седар Сенгор, першы прэзідэнт Сенегала
- 1940: Джон Ленан, заснавальнік і ўдзельнік гурта «The Beatles» (пам. 1980)
- 1950: Джодзі Уільямс, амерыканская грамадская дзяячка, заснавальнік Міжнароднага руху за забарону супраціпехотных мін, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Памерлі [правіць]
- 1537: Ганс Кранах, нямецкі мастак
- 1562: Габрыэль Фалопій, італьянскі анатом
- 1841: Карл Фрыдрых Шынкель, нямецкі архітэктар
- 1929: Адам Лісоўскі, адзін з заснавальнікаў беларускага хрысціянскага руху, каталіцкі святар (нар. 1882)
- 1958: Пій XII, папа рымскі (нар. 2.3.1876).
- 1967: Эрнэста Гевара, лацінаамерыканскі рэвалюцыянер (нар. 14.6.1928).
- 1974: Оскар Шындлер, нямецкі прадпрымальнік, які падчас 2-й сусветнай вайны выратаваў больш за тысячу яўрэяў, узяўшы іх на працу на свае заводы.
- 1979: Нур Махамад Таракі, прэм'ер-міністр Афганістана (нар. 15.7.1917).
- 1982: Ганна Фрэйд, дзіцячы псіхолаг
- 2006: Марак Грахута, польскі спявак, паэт і кампазітар (нар. 10.12.1945).
Святкуюць [правіць]
Сусветны дзень пошты.
Уганда, Дзень Незалежнасці.
Дзень Эрыксана.