Іван Іванавіч Яворскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Іванавіч Яворскі
Дата нараджэння 1888
Месца нараджэння
Дата смерці 20 мая 1962(1962-05-20)

Іван Іванавіч Яворскі (1888, Варшава — 20 мая 1962) — удзельнік барацьбы за Савецкую ўладу ў Беларусі[1].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1904 года. За рэвалюцыйную дзейнасць быў арыштаваны (1904, 1905, 1906) і сасланы (1906-09). Адзін з арганізатараў бальшавісцкай групы на заводзе «Арсенал» у Гомелі (1915)[1].

Удзельнік Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 у Маскве. У 1918 годзе адзін з арганізатараў партызанскага атрада з рабочых Новабеліцы. З 1918 года ваенкам Вышэйшых курсаў касаставу Заходняга фронта, камандзір атраду асобага прызначэння, які дзейнічаў у Гомелі, Пінску, Лунінцы[1].

У 1922-25 ваенкам 27-й стралковай дывізіі  (руск.), Кранштацкай крэпасці  (руск.), намеснік камандуючага войскамі АДПУ Заходняй пагранічнай акругі па палітчастцы[1].

З 1925 на гаспадарчай працы[1].

Зноскі

  1. а б в г д Яворский Иван Иванович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 714. — 737 с.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская ССР: Карот. энцыкл. Т. 5. — С. 689.
  • Белорусская ССР: Крат. энцикл. Т. 5. — С. 714.