Горад Варшава
Горад
|
||||||||||||||||||||||||||||||
|
|
||||||||||||||||||||||||||||||
Варшава (польск.: Warszawa польскае вымаўленне ) — сталіца Польшчы з 1596 г. Афіцыйнае найменне — Сталічны горад Варшава (польск.: Miasto Stołeczne Warszawa).
Насельніцтва 1,701 млн. жыхароў, з прыгарадамі 2,88 млн. (2009). Варшава — 9-ы па колькасці насельніцтва горад ЕС. Плошча горада 516,9 км², плошча гарадской агламерацыі (Obszar Metropolitalny Warszawy) 6100,43 км².
Порт на рацэ Вісла, прыкладна ў 260 км ад узбярэжжа Балтыйскага мора; міжнародны аэрапорт. Машынабудаванне (аўтабудаванне, электратэхнічнае і інш.), металаапрацоўка і металургія, хімічная, парфумерная, паліграфічная, лёгкая прамысловасць. Універсітэт (1818). Нацыянальны музей, археалагічны музей. «Тэатр Велкі», «Тэатр Па-польску», «Тэатр народовы» і інш. Міжнародны музычны фэст «Варшаўская восень», арганізаваны ў 1956 Тадэвушам Бердам і Казімірам Сероцкім. Метрапалітэн.
Варшава дала імя Варшаўскай канфедэрацыі, Варшаўскаму герцагству, Варшаўскаму дагавору (і адпаведнай арганізацыі), Варшаўскай канвенцыі.
Змест |
[правіць] Гістарычны нарыс
Першыя паселішчы на тэрыторыі сучаснай Варшавы адносяцца да Х ст.
Упершыню Варшава згадваецца ў 1313. З 1413 сталіца Мазавецкага княства. У 1526, пасля спынення дынастыі мазавецкіх князёў, Варшава далучана да Каралеўства Польскага. У XVI стю тут праходзілі пасяджэнні сейма, у 1573 адбыліся першыя каралеўскія выбары. З 1596 Варшава сталіца Польшчы.
Пад час Польска-шведскай 1655-60 і Паўночнай войнаў Варшава была неаднаразова разбурана шведскімі войскамі, але хутка адбудоўвалася.
З другой паловы XVIII ст. Варшава з'яўляецца важнейшым палітычным, эканамічным, культурным і асветніцкім цэнтрам краіны.
Шматлікія помнікі Варшавы ў выніку Другой сусветнай вайны былі разбураныя, у пасляваенныя гады адбудаваныя.
[правіць] Адміністрацыйны падзел
Варшава мае статус павета (powiat) і складаецца з 18 раёнаў (dzielnic). Варшава мае два гістарычных цэнтра — Стары горад (Stare Miasto) і Новы горад (Nowe Miasto) у раёне Сьрудмесце (Śródmieście).
[правіць] Помнікі
Стары горад
- Крапасныя сцены, XIV-XV ст.
- Касцёл св. Яна, XIV ст.
- Барбакан, арх. Дж. Баціста, 1548
- Камяніцы, XV-XVIII ст.
Новы горад
- Фарны касцёл, XV ст.
- Каралеўскі замак, 1598-1619
- Калона Жыгімонта ІІІ на Замкавай плошчы, 1644
- Кляштары і касцёлы, XVI-XVII ст.
- Палацы, XVII-XVIII ст.
У Варшаве каля 40 музеяў.
[правіць] Прамысловасць
Горад з'яўляецца цэнтрам машынабудавання, хімічнай прамысловасці, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў і інш.
[правіць] Транспарт
Варшава - вузел чыгунак і аўтадарог, міжнародны аэрапорт. З 1994 дзейнічае Варшаўскі метрапалітэн.
[правіць] Адукацыя і навука
У горадзе размяшчаецца Польская АН, Нацыянальная бібліятэка. Варшаўскі універсітэт - буйнешы навучальны і навуковы цэнтр Польшчы, заснаваны ў 1816.
[правіць] Культура і мастацтва
У Варшаве дзейнічае каля 30 тэатраў, філармонія.
Штогод праводзіцца Міжнародны фестываль сучаснай музыкі «Варшаўская восень», адзін раз у пяць гадоў Міжнародны конкурс піяністаў імя Шапэна.
[правіць] Некаторыя вуліцы
[правіць] Вядомыя асобы
- Марэк Эдэльман
- Агнешка Асецка
- Ян Томаш Грос
- Вільгельм Калінскі
- Станіслаў Янавіч Будзінскі
- Януш Корчак
- Беата Тышкевіч
- Кшыштаф Кеслёўскі
- Агнешка Холанд
[правіць] Гл. таксама
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
[правіць] У Сеціве
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Горад Варшава