Іван Андрэевіч Жытко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Андрэевіч Жытко
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 30 ліпеня 1930(1930-07-30)
Месца нараджэння в. Гукова, Ляхавіцкі раён, Брэсцкая вобласць, БССР, СССР
Дата смерці 29 верасня 2013(2013-09-29) (83 гады)
Грамадзянства СССР, Беларусь
Альма-матар Вышэйная школа МУС СССР (г. Масква)
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік-гумарыст, капітан міліцыі
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды Знак «Выдатнік міліцыі», медалі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў

Іван Андрэевіч Жытко (30 ліпеня 1930, в. Гукова, Ляхавіцкі раён — 29 верасня 2013) — беларускі пісьменнік-гумарыст, капітан міліцыі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў в. Гукова (цяпер — Ляхавіцкі раён Брэсцкай вобласці). Завочна закончыў Вышэйшую школу Міністэрства ўнутраных спраў СССР у Маскве. З 1950 па 1953 гады праходзіў службу ў войсках МУС.

З 1957 па 1983 гады служыў у Камянецкім РАУС на розных пасадах: участковым упаўнаважаным, оперупаўнаважаным, старэйшым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. З 1972 года — начальнік аддзялення аховы Камянецкага РАУС.

Член Саюза пісьменнікаў Беларусі з 2008 года.

Іван Андрэевіч Жытко — майстар гумарэсак. Яго творы друкаваліся ў шматлікіх рэспубліканскіх, абласных і раённых выданнях, калектыўных зборніках. Шмат друкаваўся ў раённай газеце «Навіны Камянеччыны».

На пенсію выйшаў у чэрвені 1983 года. 29 верасня 2013 года жыццё пісьменніка абарвалася…[1]

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар кніг:

  • «Смех на высадку»: проза (Брэст, «Выдвецтва С. Лаўрова», 1997).
  • «Прыз»: проза (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2001).
  • «І смех, і бяда»: проза (Брэст, «Издательство Академия», 2005).
  • «Смех смехам»: проза (Брэст, «Альтернатива», 2010).

Укладальнік літаратурных зборнікаў:

  • «Аб’яднанню „Ахова“ — 50 год»: Камянецкае раённае аддзяленне аб`яднання «Ахова» (Брэст, «Выдавецтва С. Лаўрова», 2002).

Прызнанне[правіць | правіць зыходнік]

За час службы ўзнагароджаны знакам «Выдатнік міліцыі», медалямі «За бездакорную службу» III, II і I ступеняў.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. «Творчы партрэт пісьменніцкай суполкі: Біяграфічны даведнік Брэсцкага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі»: (Брэст, «Альтэрнатыва», 2018)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • «У сям’і пісьменнікаў — папаўненне» [І. Жытко — член Саюза пісьменнікаў Беларусі], газета «Навіны Камянеччыны» (18.10.2008).
  • «З гумарам па жыцці»: Н. Нарэйка, газета «Навіны Камянеччыны» (28.08.2010).
  • «Сувязная нітка пакаленняў»: Г. Юшкевіч — аповед пра былога начальніка аховы Камянецкага падраздзялення, сёння — старшыню ветэранскай арганізацыі А. Жытко, «Навіны Камянеччыны» (27.10.2010)
  • «Смех Івана Жытко»: Н. Кандрашук, «ЛіМ» (19.11.2010).
  • «Пра прэзентацыю кнігі гумарэсак І. Жытко „Смех смехам“»: у ЦРБ імя У. Ігнатоўскага г. Камянец, «Навіны Камянеччыны».
  • «Выратаванне смехам»: Ю. Паталкоў, «Народная трыбуна» (21.05.2011).
  • «Слова пра аўтара»: Н. Гарагляд у кнізе «Смех на высадку»
  • «Смех на высадку»: Ніна Гарагляд на аднайменны зборнік гумарэсак, «Навіны Камянеччыны» (02.07.1998).
  • «У гонар юбілею»: аб кнізе «Ахова», Н. Гарагляд, газета «Навіны Камянеччыны» (30.10.2002).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]