Іван Антонавіч Яфрэмаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Антонавіч Яфрэмаў
руск.: Иван Антонович Ефремов
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 10 (23) красавіка 1908[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 5 кастрычніка 1972(1972-10-05)[3][4][…] (64 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці палеантолаг, пісьменнік навуковай фантастыкі, пісьменнік, філосаф, празаік, геолаг
Жанр раман, навуковая літаратура, апавяданне і навуковая фантастыка
Мова твораў руская
Грамадская дзейнасць
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія
Узнагароды
ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Антонавіч Яфрэмаў (руск.: Ива́н Анто́нович Ефре́мов; 10 [23] красавіка 1908, Вырыца, Царскасельскі павет, Санкт-Пецярбургская губерня, Расійская імперыя — 5 кастрычніка 1972, Масква, СССР) — савецкі палеантолаг, пісьменнік-фантаст і грамадскі мысляр. Доктар біялагічных навук (1941), з 1930 па 1959 год — навуковы супрацоўнік Палеанталагічнага інстытута, з 1937 г. — загадчык лабараторыі ніжэйшых пазваночных. Лаўрэат Сталінскай прэміі другой ступені (1952, за манаграфію «Тафанамія і геалагічны летапіс»). З імем Яфрэмава звязваюць тры дзесяцігоддзі развіцця савецкай палеанталогіі пазваночных. Навуковец лічыцца адным з заснавальнікаў сучаснай тафанаміі. Пад яго кіраўніцтвам экспедыцыя ў пустыні Гобі (1946—1949) адкрыла выкапнёвыя рэшткі дыназаўраў, калекцыі якіх складаюць залаты фонд маскоўскага Палеанталагічнага музея.

У рамане-утопіі «Імглістасць Андрамеды» (1957) пісьменнік прадставіў маштабную карціну камуністычнай будучыні — свет Вялікага Кольца, садружнасці розных разумных цывілізацый. Раман выказаў дух часу — «адліга», энтузіязм у засваенні космасу; адзначыў пачатак «залатога стагоддзя» савецкай фантастыкі. У антыўтопіі «Гадзіна Быка» (1968) паказаны негатыўны сцэнар развіцця чалавецтва. Іван Яфрэмаў — аўтар раманаў «Лязо брытвы» (1963), «Таіс Афінская» (1972), гісторыка-прыгодніцкіх аповесцяў і навукова-фантастычных апавяданняў.

Зноскі

  1. ЦГИА СПб. Фонд 19. Опись 127. Дело 2183, стр. 178.
  2. Chudinov P. «К портрету современника» (вступительное слово) — 1994. — С. 7.
  3. Иван Ефремов // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. Ivan Efremov // Babelio — 2007. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. https://www.paleo.ru/institute/structure/people/person.php?ID=12491 Праверана 12 студзеня 2023.