Іван Мікалаевіч Крамской
З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Іван Крамской)
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
Іван Мікалаевіч Крамской (1837, Астрагожск — 1887, Санкт-Пецярбург) — рускі жывапісец і рысавальшчык, майстар жанравага, гістарычнага і партрэтнага жывапісу, мастацкі крытык.
Змест |
Біяграфія[правіць]
Крамской нарадзіўся 27 мая (8 чэрвеня) 1837 года ў горадзе Астрагожск Варонежскай губерні, у сям'і пісара. Пасля заканчэння Астрагожскага павятовага вучылішча Крамской быў пісарам у Астрагожскай думе. У 1853 годзе ён паступіў рэтушорам да харкаўскага фатографа. У 1856 годзе ён прыехаў у Пецярбург, дзе займаўся рэтушорствам ў вядомай тады фатаграфіі Аляксандраўскага. У 1857 годзе Крамской паступіў у Санкт-Пецярбургскую Акадэмію мастацтваў вучнем прафесара Маркава.
Адрасы ў Санкт-Пецярбургу[правіць]
- 1863 г. - прыбытковы дом А. І. Ліхачова - Сярэдні праспект, 28;
- 1863-1866 - 17 лінія В. В., дом 4, кватэра 4;
- 1866-1869 - Адміралцейскі праспект, дом 10;
- 1869 - 1887 - дом Елісеева - Біржавая лінія, 18, кв. 5.
Літаратура[правіць]
- Іван Мікалаевіч Крамской // БЭ ў 18 тамах. Т.8, Мн., 1999, С.447
Спасылкі[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іван Мікалаевіч Крамской- Сайт прысвечаны жывапісцу, Крамской.інфо (руск.)
