Іван Пятровіч Галко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Пятровіч Галко
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1934(1934-10-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 снежня 1995(1995-12-22) (61 год)
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, педагог
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Заслужаны работнік культуры Беларускай ССР

Іван Пятровіч Галко (15 кастрычніка 1934, в. Чамярысы, Брагінскі раён, Гомельская вобласць — 22 снежня 1995) — беларускі музыкант, педагог. Заслужаны работнік культуры БССР.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 1956 годзе працаваў горным майстрам трэста Луганскшахтапраходка.

Пасля заканчэння Кіеўскага горнага тэхнікума з 1958 г. па 1962 г. вучыўся ў музычным вучылішчы імя Н. Ф. Сакалоўскага і адначасова працаваў у школах г. Гомеля. Пасля заканчэння вучылішчы — мастацкі кіраўнік у раённым Доме культуры. У 1965—1970 гг. вучыўся ў Ленінградскім інстытуце культуры. На працягу 9 гадоў працаваў выкладчыкам у Гомельскім музычна-педагагічным вучылішчы. З 1976 г. дырэктар Палаца культуры і спорту ВА «Гомельпрамбуд». На працягу 25 гадоў быў кіраўніком народнага хору народнай песні.

Член Беларускага саюза музычных дзеячаў‎ з 1991 года.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Галко Иван Петрович: [Некролог] // Гомел. праўда. — 1995. — 22 снеж. — С. 4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]